• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цёмныя фота, прарасійскія спікеры, крытыка ізраільцянаў. Як беларуская прапаганда асвятляе Алімпіяду ў Парыжы

    Крытыка іншых краін, абразы ў адрас Захаду і паказ выступаў беларускіх спартоўцаў. Што беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра спаборніцтвы ў Парыжы.

    Як беларуская прапаганда асвятляе Алімпіяду ў Парыжы

    Вясляр Яўген Залаты. Фота: AFP

    Заўзеюць за сваіх, абураюцца нядопускам

    Адна з асноўных алімпійскіх тэмаў беларускіх дзяржаўных мэдыя — пра выступы сваіх спартоўцаў. У Парыж сёлета паехалі 17 спартоўцаў, якія прадстаўляюць Беларусь. Сярод іх ёсьць і ўраджэнцы Расеі, якія да 2022 году выступалі за Расею. Усе яны выступаюць у нэўтральным статусе, без дзяржаўнага сьцяга. На форме ў іх таксама няма дзяржаўнай сымболікі, ім забаронена казаць «Беларусь».

    Дзяржаўныя мэдыя заклікаюць «заўзець за беларусаў». Надзеі ўскладалі на плыўчыху Аліну Змушку, весьляроў Яўгена Залатога і Тацяну Клімовіч. Навіну пра тое, што Змушка прайшла ў фінал у стомэтроўцы брасам, на БелТА напісалі ажно двойчы з розьніцай у паўгадзіны.

    БелТА пісала пра допуск малой колькасьці спартоўцаў да гульняў як пра «беззаконьне», «страшэнны выпадак палітыкі двайных стандартаў МАК», «сэгрэгацыяй па нацыянальнай прыкмеце». Толькі зрэдку ў дзяржаўных мэдыя зьяўляліся навіны пра перамогі прадстаўнікоў іншых краін у Алімпіядзе.

    Трансьляцыя без правоў

    Улады Францыі забаранілі некаторым беларускім і расейскім супрацоўнікам мэдыя асьвятляць Алімпійскія гульні. Патлумачылі гэта перадухіленьнем шпіянажу і кібэратак.

    Карэспандэнт БелТА трапіў на адкрыцьцё Алімпіяды. Аднак ягоныя фота з цырымоніі цёмныя, у шэрых колерах, засяроджаныя на людзях у дажджавіках, бо якраз ішоў дождж. На іх няма яскравых выступаў артыстаў і атмасфэры сьвята, якую можна было ўбачыць у відэатрансьляцыі з Алімпіяды. Некалькі матэрыялаў пазьней прысьвяцілі скандалу вакол алюзіі нібыта на «Тайную вячэру».

    Белтэлерадыёкампанія магла купіць правы на трансьляцыю Алімпіяды, але, імаверна, сама адмовілася зрабіць гэта.

    «Ня ведаю, ці варта нам паказваць Алімпійскія гульні, калі там ня будзе нашых спартоўцаў. Пытаньне ўдзелу яшчэ ня вырашанае… Такая Алімпіяда нам не патрэбная», — камэнтаваў магчымасьць трансьляцыі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

    Аднак беларуская дзяржаўная тэлевізія паказала трансьляцыю з Алімпіяды, пэўна, ня маючы правоў на яе. Паказ ніяк не анансавалі.

    Заплыў, на якім плыўчыха Аліна Змушка выйшла ў фінал, цалкам зьявіўся ў выпуску навінаў у перапынку матчу Кубка Беларусі ў футболе паміж БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ». Лога канала Eurosport закрылі плашкай «Беларусь‑5». Відэа суправаджаў беларускі камэнтатар.

    Прадстаўнікоў беларускіх прапагандысцкіх медыяў акрэдытавалі ў Парыж для асвятлення Алімпіяды

    Крытыка і абразы

    Сёлета беларускія прапагандысты асьвятляюць Алімпіяду ў нэгатыўным рэчышчы.

    Зьявіліся навіны пра тое, што сотні бяздомных выйшлі на пратэст у Парыжы, што брытанскія спартоўцы адмовіліся харчавацца ў рэстарацыях алімпійскай вёскі празь недахоп і недастатковую якасьць прадуктаў. Вялікі артыкул прысьвяцілі таму, як цярпяць францускія рэстарацыі ад малой колькасьці наведнікаў, бо цэнтар гораду агарадзілі дзеля Алімпіяды.

    Беларускія дзяржаўныя СМІ зьвярталі ўвагу на кепскую якасьць вады ў Сене, у якой усё адно вырашылі праводзіць алімпійскія заплывы. Пісалі і пра падзеі ў Парыжы, не зьвязаныя непасрэдна з Алімпіядай: пра згвалтаваньне турысткі з Аўстраліі і абрабаваньне бразыльскага футбаліста.

    Адзін з ракурсаў, якога прытрымліваюцца прапагандысцкія беларускія СМІ — абурацца ўдзелам ізраільскіх спартоўцаў і абараняць палестынцаў. Прычынай крытыкі прапагандысты называюць вайсковыя дзеяньні ў гэтым рэгіёне.

    Каб акрэсьліць Алімпіяду, беларускія дзяржаўныя мэдыя сёлета выбіраюць эмацыйна афарбаваныя прыметнікі і мэтафары, у асноўным нэгатыўныя:

    • «пабоішча»;
    • «вакханалія беззаконьня»;
    • «ганебнае адкрыцьцё»;
    • «шабаш з адкрыцьцём»;
    • «палітычнае шоў».

    Прарасейскія сьпікеры

    У матэрыялах пра Алімпійскія гульні фігуруюць расейцы і людзі з прарасейскай пазыцыяй. Беларускія дзяржаўныя мэдыя спасылаюцца на прадстаўніцу МЗС Расеі Марыю Захараву. Яна крытыкавала ўдзел у спаборніцтвах ізраільскіх спартоўцаў, нягледзячы на скаргі палестынцаў. Захарава назвала дзеяньні МАК «крайняй ступеньню адкрытага цынізму» і «пачварнасьцю».

    Алег Агееў: «Адмовіць у акрэдытацыі праз пагрозу нацыянальнай бяспецы — легітымна, калі гэта абгрунтавана»

    Выказацца пра Алімпіяду запрасілі блогерку з Украіны з прарасейскай пазыцыяй Тацяну Манцян. Тая адзначала палітызаванасьць спартовых гульняў. Яна дазваляла сабе абразы ў бок прадстаўнікоў «калектыўнага Захаду», якія трансьлявала беларускае мэдыя. Іван Эйсмант таксама крытыкаваў палітызаванасьць Алімпіяды ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі.

    Пры гэтым былыя першыя ракеткі сьвету зь Беларусі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка ня толькі ня ўдзельнічаюць у Алімпіядзе, але і амаль не выказваюцца пра яе, у тым ліку ў беларускіх дзяржаўных мэдыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці