• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Мікола Дзядок ужо два месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

    Асуджанага карэспандэнта «Новага Часу» больш за год трымаюць у адзіночнай камеры Гродзенскай турмы №1. Пра гэта паведамляе адмыслова створаны тэлеграм-канал. Між тым, 23 жніўня Мікалай Дзядок — анархіст, публіцыст і сталы аўтар «Новага Часу» — адзначыць у гродзенскай вязніцы свой 36‑ы дзень нараджэння.

    Мікола Дзядок. Фота: з адкрытых крыніц

    Нягледзячы на пастаянны ціск, Мікола Дзядок і за кратамі імкнецца самаразвівацца і чытаць, як толькі з’яўляецца такая магчымасць.

    Мінулай восенню ў польскім выдавецтве Bract­wo Tro­j­ka выйшла кніга Міколы Дзядка на польскай мове, за якую журналіст атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017 годзе. 

    Упершыню Міколу Дзядка затрымалі 3 верасня 2010 года ў якасці падазраванага ў справе аб «нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі», тады актывісту анархісцкага руху было 23 гады. У 2011 годзе Міколу асудзілі на 4,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст не прызнаў, пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі адмовіўся. Але вызвалены ўказам Лукашэнкі аб памілаванні палітвязняў у жніўні 2015 года.

    Пасля вызвалення Мікола адвучыўся на палітолага, супрацоўнічаў з газетай «Новы Час», актыўна вёў блог у Тэлеграме і канал на YouTube.

    Гэтым разам крымінальная справа супраць Мікалая Дзядка была заведзеная ў лістападзе 2020 года. Пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа моцна збілі актывіста, выкарыстоўвалі пярцовы газ, а потым гвалтоўна прымусілі запісаць «пакаяльнае» відэа. У аддзяленні ГУБАЗіКа Міколу Дзядка жудасна катавалі.

    10 лістапада 2021 года суддзя Анастасія Папко асудзіла журналіста на пяць гадоў пазбаўлення волі. Мужчына віну не прызнаў.

    Падтрымаць Міколу можна лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч.

    На сённяшні дзень за кратамі знаходзяцца 37 журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці