• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Тэндэнцыйная прэса» і «цэнтры інфармацыйна-псіхалагічных спецыяльных аперацый»: глядзім гучныя заявы былога міністра інфармацыі

    Намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, былы міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў 14 жніўня выступіў на сустрэчы з ідэалагічным актывам Мінскай вобласці. У сваёй прамове ён зрабіў шэраг беспрэцэдэнтных заяў.

    Уладзімір Пярцоў пра тэндэнцыйную прэсу

    Намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў на сустрэчы з ідэалагічным актывам Мінскай вобласці. 14 жніўня 2024 года. Фота: https://t.me/mininform

     Пра абмежаванне доступу да «дэструктыўных» рэсурсаў

    «За мінулы год Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 3388 дэструктыўных рэсурсаў», — паведаміў Уладзімір Пярцоў, назваўшы гэта  «плюсам» у ідэалагічнай рабоце.

     Падкрэсліўшы, што некаторыя з заблакаваных у Беларусі інтэрнэт-рэсурсаў — «гэта і продаж наркотыкаў, і парнаграфія», ён адмысловым чынам ахарактарызаваў астатнюю частку.

    Былы міністр адзначыў, што ў шэрагу заблакаваных апынуліся і «рэсурсы, якія рэкрутуюць і расказваюць пра розныя экстрэмісцкія фарміраванні», і «прапагандысцкія дэструктыўныя экстрэмісцкія рэсурсы». А таксама «медыяпадобныя» інтэрнэт-рэсурсы, да якіх Пярцоў адносіць аўтарскія каналы і старонкі блогераў. Паводле ягонага вызначэння, «так званыя аўтары» займаюцца тым, што «мімікіруюць пад журналістыку і выконваюць сваю функцыю ўздзеяння на лаяльныя колы нашай аўдыторыі, на тых, хто не вызначыўся, або тых, хто думае крыху інакш».

    Пра «тэндэнцыйную прэсу» і «цэнтры інфармацыйна-псіхалагічных спецыяльных аперацый»

    Паводле Уладзіміра Пярцова, беларускія СМІ «маюць негатыўны досвед 2020 года». Але цяпер займелі «пазітыўны досвед выбудоўвання новай інфармацыйнай і ідэалагічнай парадыгмы на сваёй тэрыторыі». І тым не менш, ён заклікаў ідэалагічных работнікаў і супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ быць пільнымі. Маўляў, «калі мы недзе праспім, то ўсе нашы вакуумы будуць імгненна запоўненыя тымі людзьмі, якіх ужо нельга назваць альтэрнатыўнай журналістыкай».

    Уладзімір Пярцоў у бытнасць сваю міністрам інфармацыі ў рэдакцыі «Івацэвіцкага весніка». Фота: тг-канал Мінінфарма

    Намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі называе інфармацыйныя рэсурсы, якія не падзяляюць дзяржаўную ідэалогію, «тэндэнцыйнай прэсай». І нават прадстаўнікамі «цэнтраў інфармацыйна-псіхалагічных спецыяльных аперацый, якія маюць пэўныя мэты ў інтарэсах дзяржаў і спецыяльных службаў, на чыім утрыманні яны знаходзяцца».

    Пра супрацьстаянне «эфектыўнай высокатэхналагічнай машыне»

    Выступаючы перад ідэолагамі Міншчыны, Уладзімір Пярцоў ускосна падкрэсліў значнасць іхнай дзейнасці. Маўляў, ім даводзіцца супрацьстаяць «тэхналагічным гігантам з недружалюбных дзяржаў, якія кіруюцца карпарацыямі і людзьмі, што пераследуюць глабальныя, у тым ліку геапалітычныя і эканамічныя мэты ў цэлым у дачыненні калектыўнага Усходу, не толькі нашай краіны».

    Лічбавыя магчымасці для ўсіх «недружалюбных» структур — гэта «інструмент па данясенні сваіх геапалітычных стратэгічных мэтаў», сказаў Пярцоў. І заклікаў прысутных свядома ставіцца да правілаў інфармацыйнай гігіены, засцерагацца, каб не стаць ахвярай дэзінфармацыі, і распавядаць слухачам падчас гутарак у працоўных калектывах пра «рызыкі, магчымасці і небяспеку інтэрнэту».

    Пра працу на «не нашых» платформах і з дапамогай «медыяпадобных структур»

    Былы міністр інфармацыі чарговы раз выказаў ужо далёка не новую ідэю ісці ўслед за чытачамі, гледачамі і слухачамі «ў мабільныя прылады, інтэрнэт, месенджары». І адлюстроўваць там «аб’ектыўную рэальнасць падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне». Але наказаў не забываць, што «гэтыя платформы шмат у чым не нашыя і належаць далёка недружалюбным краінам і карпарацыям».

    І «калі з іхнага боку будуць нейкія адкрыта недружалюбныя дзеянні, то мы гатовыя ў тым ліку прымаць дастаткова рэзкія і смелыя рашэнні», заявіў Уладзімір Пярцоў.

    Але пакуль, на ягоную думку, работнікі ідэалагічнага сектара, «дастаткова эфектыўна адаптуюцца». Хаця ім трэба і далей вучыцца выкарыстоўваць «тэхналагічныя і творчыя моманты, якія прынеслі інтэрнэт-медыі — хуткасць, падыход, сцісласць, яркасць напісання». А таксама трэба даносіць патрэбную інфармацыю праз блогераў, якія маюць вялікую аўдыторыю падпісчыкаў. Гэта значыць, пра тыя самыя «медыяпадобныя» структуры, наяўнасць якіх у сваіх ідэйных апанентаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі рашуча асуджае.

    Хто такі Уладзімір Пярцоў?

    Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў Віцебску ў 1974 годзе. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Уладзімір Пярцоў

    Уладзімір Пярцоў. Фота: «Мінская праўда»

    У 1990‑я праводзіў дыскатэкі, быў сярод стваральнікаў радыёстанцыі «Віцебск». Непрацяглы час працаваў у Расіі, але пасля вярнуўся ў Беларусь. Спрабаваў сябе ў Мінску ў якасці тэлевядоўцы, але кар’ера не пайшла. Самым працяглым этапам у дзейнасці Пярцова на тэлебачанні стала дзесяцігадовая праца ў якасці дырэктара тэлеканала «Мир» в Беларусі. Гэтую пасаду ён займаў з  2010 па 2021 год, атрымаўшы яе неяк адразу пасля шлюбу.

    Ягонай жонкай стала тэлевядоўца Юлія Радзькова, дачка Аляксандра Радзькова — былога міністра адукацыі, які якраз у 2010 годзе стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а ў 2015 быў прызначаны памочнікам прэзідэнта.

    Пасаду міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў займаў тры гады — з красавіка 2021 года. Менавіта пры ім адбыўся поўны разгром незалежных медыяў — былі закрытыя Tut.by, «Наша Ніва», БелаПАН і іншыя СМІ. Быў «нармалізаваны» Onlin­er.

    Адначасова з прызначэннем Пярцова на пасаду міністра інфармацыі пайшоў на павышэнне яго папярэднік Ігар Луцкі, які стаў намеснікам па ідэалогіі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У красавіку 2024 года гісторыя паўтарылася: з міністэрскага крэсла Уладзімір Пярцоў трапіў у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, дзе быў прызначаны намеснікам, адказным за ідэалагічную працу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці