• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    НСЖУ перадаў Беларускай асацыяцыі журналістаў сцяг адзінства

    Падчас паездкі ў Кіеў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сустрэўся са старшынём Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргеям Таміленкам.  

    НСЖУ перадаў сцяг БАЖу

    Старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка і намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў Кіеве. 20 жніўня 2024 года. Фота: НСЖУ

    Нацыянальны саюз журналістаў Украіны стварыў адмысловы сцяг, які можна выкарыстоўваць падчас ганаровых мерапрыемстваў. Першае з гэтай серыі палотнішча, якое ўкраінскія калегі ўжо паспелі разгарнуць на днях падчас важнай імпрэзы, старшыня НСЖУ падараваў беларусам.

    «Мы з гонарам перадалі Барысу Гарэцкаму першы сцяг НСЖУ (мы паспелі яго разгарнуць ). Цяпер нашы калегі з БАЖ і Літоўскага саюза журналістаў змогуць разгарнуць сцяг падчас мерапрыемстваў салідарнасці з Украінай. Гэты сцяг з’яўляецца сімвалам нашых адзінства і сумеснай барацьбы за свабоду слова. Ён нагадвае: за нашу і вашу свабоду!» — адзначыў спадар Таміленка.

    Барыс Гарэцкі нагадаў, што Беларуская Асацыяцыя журналістаў і Нацыянальны саюз журналістаў Украіны — гэта назаўсёды блізкія сябры і партнёры. 

    «Мы разам працуем для журналістаў і журналістак нашых краінаў. Бо ў нас адзін вораг, які нішчыць нашы краіны, нашыя грамадствы і нашы медыі. Сінэргія на міжнародным узроўні — гэта вельмі важна».

    БАЖ і НСЖУ партнёрства

    Старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка і намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў Кіеве. 20 жніўня 2024 года. Фота: НСЖУ

    Падчас сустрэчы Сяргей Таміленка таксама распавёў, што па-ранейшаму ў журналістаў, што працуюць ва Украіне, вялікая патрэба ў бронекамизэльках. Акрамя агромністай іншай працы, з пачаткам паўнамаштабнай вайны НСЖУ адкрыў у краіне сетку цэнтраў журналісцкай салідарнасці. Яны падтрымліваюць калег і медыі, а таксама тут можна ўзяць на час сродкі абароны для працы ў прыфрантавой зоне. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці