• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрасаюз дабіваецца выдалення расійскай прапаганды з пашукавікоў

    Санкцыі ў дачыненні да расійскіх рэсурсаў RT і Sput­nik былі ўведзеныя пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Але прапагандысцкія медыя працягваюць актыўна працаваць у інтэрнэце — іх шкодныя наратывы дасягаюць значнай аўдыторыі. Ці сочыць за гэтым Еўрасаюз і якія крокі плануе зрабіць у адказ?

    выдаленне расійскай прапаганды з пашукавікоў

    ЕС спрабуе змагацца з дэзінфармацыяй з Расіі / nytimes.com

    Санкцыі мусяць выконвацца

    Для пачатку Еўрасаюз цалкам адназначна ацэньвае Расію як гульца на медыяполі.

    «Расія вядзе сістэматычную міжнародную кампанію па маніпуляцыі СМІ і інфармацыяй, умяшанні і сур’ёзным скажэнні фактаў з мэтай апраўдаць і падтрымаць сваю поўнамаштабную агрэсіўную вайну супраць Украіны, а таксама ўзмацніць сваю стратэгію дэстабілізацыі суседніх краін, ЕС і яго дзяржаў-чальцоў»,— адзначае ў каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Еўрасаюза па палітыцы і бяспецы Петэр Стана.

    У ЕС адзначаюць, што роля прапагандысцкіх каналаў важная ў прасоўванні агрэсіўнай вайны і дэстабілізацыі суседніх краін. Краіны-чальцы ЕС павінныя забяспечваць выкананне санкцый супраць іх. Як гэта рабіць — вызначае Еўракамісія. Стана кажа, што рэкамендацыі працягваюць абнаўляцца.

    Ці магчымыя санкцыі ў дачыненні да беларускага «Спутника»?

    Нават калі RT і «Спутники» на еўрапейскіх мовах былі недаступныя на тэрыторыі ЕС, беларуская «дачка» расійскай машыны прапаганды спакойна адкрывалася. Акрамя працы на аўдыторыю ў Беларусі яна дапамагае распаўсюджваць прапаганду сярод рускамоўных жыхароў ЕС.

    Еўрарадыё спытала ў прадстаўніка Еўрасаюза пра магчымасць дадатковых санкцый супраць гэтага выдання.

    “Мы па-ранейшаму гатовыя прапанаваць далейшыя жорсткія меры, калі прэзідэнт Пуцін не спыніць і не паверне назад уварванне. Мы поўныя рашучасці і адзіныя.

    Аднак мы не спекулюем на будучых санкцыях. Усе рашэнні пра санкцыі прымаюцца аднагалосна дзяржавамі-чальцамі ў Савеце па сумеснай прапанове Вярхоўнага прадстаўніка Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Камісіі.

    Як правіла, мы не каментуем патэнцыйных або цяперашніх абмеркаванняў санкцый у Савеце, яны ўнутраныя і канфідэнцыйныя, і мы не спекулюем на магчымым будучым развіцці падзей. Мы належным чынам абвяшчаем пра меры пасля іх прыняцця», — адказвае Петэр Стана.

    Прапаганды не мусіць быць у пошуку

    Нягледзячы на абмежаванні, расійская прапаганда застаецца на топавых пазіцыях у заходніх платформах, найперш у Google. Але так быць не мусіць, адзначае прадстаўнік Еўрасаюза.

    Петэр Стана нагадвае, што санкцыі ахопліваюць «усе сродкі перадачы і распаўсюду»:

    “Увядзенне забароны на вяшчальную дзейнасць прапагандысцкіх СМІ, якія знаходзяцца пад пастаянным непасрэдным або ўскосным кантролем кіраўніцтва Расіі, мусіць прывесці да выключэння гэтых вынікаў з пошукавых сістэм, што дасць дадатковую бачнасць СМІ, якія не пад санкцыямі”.

    Адначасова, кажа суразмоўца, Еўрасаюз падтрымлівае шэраг ініцыятываў па развіцці незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і Расіі. Гэта мае дапамагчы ўмацаваць сумленныя крыніцы інфармацыі.

    «Барацьба з дэзінфармацыяй і падтрымка свабоды СМІ — гэта два бакі аднаго медаля», — рэзюмуе Стана.

    Якія вакансіі і заробкі прапануе дзяржаўная прапаганда?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці