• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся пра фінансаванне «Белсату»

    «Белсат» заўсёды быў часткай Польскага тэлебачання, фінансуецца польскімі падаткаплатнікамі, і тут нічога не мяняецца, запэўніў Радаслаў Сікорскі.

    Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі

    Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Варшава, Польшча. 5 лютага 2024 года. Фота: «Белсат»

    Падчас спаткання са студэнтамі кампусу «Pol­s­ka Przyszłoś­ci» міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі закрануў шэраг тэмаў, звязаных з Беларуссю. Ягоныя словы перадае TVP.info.

    Што з «Белсатам»

    На пытанне пра лёс «Белсату» Сікорскі адказаў:

    «„Белсат“ ёсць і заўсёды быў часткай Польскага тэлебачання, фінансаваны польскімі платнікамі падаткаў, і тут нічога не мяняецца. Польшчы патрэбны тэлевізійны ўплыў у некалькіх абшарах: расейскамоўным, у Беларусі, дзе размаўляюць і па-расейску, і па-беларуску, а таксама па-нямецку, па-французску і па-англійску. І, як і ў іншых публічных медыяў тыпу BBC, „Deutsche Welle“, „Voice of Amer­i­ca“, у яго будзе вяшчанне».

    Безумоўна, „Белсат“ будзе разглядацца асобна, таму што ён спецыфічны, мы не хочам страціць ягоныя дасягненні, але трэба памятаць, што гэта грошы польскіх платнікаў падаткаў, – сказаў Сікорскі і дадаў наступнае. – Гэта польскі платнік падаткаў плаціць і польскі платнік падаткаў вымагае, каб тыя грошы былі выдаваныя прапарцыйна эфекту».

    Што з Пачобутам

    На пытанне аб вызваленні зняволенага ў Беларусі актывіста польскай меншасці, журналіста Анджэя Пачобута Сікорскі адказаў:

    «Ёсць ускосны кантакт, і тыя навіны нядобрыя, бо ён несправядліва зняволены праз жорсткі рэжым, які трымае ў няволі дзве тысячы асобаў. Апошнім часам больш за дзесяць, а на гэты момант можа нават пару дзясяткаў асобаў былі вызваленыя. На жаль, сярод іх няма Анджэя Пачобута. Але беларускі рэжым ведае, што мае зрабіць, калі хоча якога-небудзь паляпшэння стасункаў з Польшчай і Еўразвязам».

    Сікорскі дадаў, што цяперашнія ўлады Польшчы будуць ціснуць на Беларусь «так, як папярэдні ўрад». Але нагадаў, што Пачобут у няволі ўжо тры гады.

    Мы спрабуем розныя ідэі, спадзяюся, што адна з іх нарэшце спрацуе», – сказаў Сікорскі пра вызваленне Пачобута.

    Што з вайной ва Украіне

    Сікорскага пыталі таксама пра вайну ва Украіне, сітуацыю з Расеяй і анансаваны прэзідэнтам Украіны мірны план. Ён адказаў:

    «Я не бачу гатовасці Расеі да мірных перамоваў. Расея па-ранейшаму патрабуе ад Украіны капітуляцыі, і пакуль так будзе, Украіна гэтага не прыме».

    Ён таксама адзначыў, што перспектывы ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці Расеі «дастаткова аптымістычныя», бо Украіна зрабіла нечаканае для Уладзіміра Пуціна, акупаваўшы частку Расеі. Таму цяпер ёсць падставы весці размовы аб вяртанні да міжнародна прызнаных межаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці