• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі» прызналі старонку ў TikTok «Навiны Гродна i вобласцi» і Telegram-канал «Новостной чат: Украина, Беларусь, Россия»

    Міністэрства інфармацыі РБ чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

    тэлеграм-каналы

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Паводле апошняга абнаўлення, у яго ўключылі старонку ў Tik­Tok з  назвай «Навiны Гродна i вобласцi» і ідэнтыфікатарам  @grodnanews. Старонка мае 6 з паловай тысяч падпісчыкаў. На ёй у відэафармаце распавядаецца пра навіны Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі — пераважна тыя, якія не трапляюць у дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі.

    Згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 28 жніўня, экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны  Telegram-канал «Новостной чат: Украина, Беларусь, Россия». Ён мае ідэнтыфікатар https://t.me/chat2020belarus.

    На канал падпісаны менш за 300 чалавек, і апошнія паведамленні ў гэтай суполцы — гэта пераважна прыватныя аб’явы. Але раней там размяшчалася шмат інфармацыі пра напад Расіі на Украіну, фотаздымкі зруйнаваных дамоў ва ўкраінскіх гарадах і допісы, аўтары якіх асуджалі вайну і палітыкаў, якія яе распачалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці