• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Алену Цімашчук уключылі ў «спіс тэрарыстаў», які складае КДБ

    Журналістка з Брэста асуджана паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1), за распальванне варожасці ці варажнечы (частка 3 артыкула 130), за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні (частка 3 артыкула 361–1).

    журналістка Алена Цімашчук суды над журналістамі

    Журналістка Алена Цімашчук. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    Пералік гэтых артыкулаў згаданы і ў абноўленым «тэрарыстычным спісе» КДБ, дзе 3 верасня з’явілася імя і прозвішча Алены Цімашчук, піша «Берасцейская вясна».

    10 дзён таму, 23 жніўня, па рашэнні Міністэрства унутраных спраў жанчыну ўнеслі ў спіс асобаў, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці». У гэтым спісе пазначана, што Цімашчук ужо «адбывае пакаранне».

    Сёлета 3 чэрвеня суддзя Брэсцкага абласнога суда Дзмітрый Карасінскі асудзіў былую журналістку  да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі і прызначыў штраф памерам 1150 базавых велічынь (гэта 46 000 рублёў ці амаль 14 000 долараў). 16 жніўня ў Вярхоўным суддзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі журналісткі, але яго вынік невядомы.

    Алена Цімашчук працавала ў абласной тэлерадыёкампаніі «Брэст». У якасці фрылансера супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама «Брестским зелёным порталом».

    Сёлета 12 чэрвеня праўладны Telegram-канал «Жёлтые сливы» змясціў пра яе абразлівы допіс, дзе сцвярджалася, што Алена Цімашчук «действительно работала в гос СМИ и все у нее было хорошо», але трапіла «в чат-бот экстремистского формирования «Радыё Свабода», а оттуда и в обучающую программу фонда «Вацлава Гавела». Таму ёсць падставы меркаваць, што за гэта дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні, паколькі ў Беларусі «Радыё Свабода» абвешчанае такім фарміраваннем рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў ад 23 снежня 2021 года.

    13 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алену Цімашчук палітычнай зняволенай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці