• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Намесніца пракурора Пінска прызналася, што за спісам «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сачыць немачыма

    Шчырае прызнанне прагучала падчас «Адзінага дня інфармавання», што ладзіўся у сярэдзіне жніўня 2024 года ў аўтобусным парку Пінска. Сярод запрошаных на прапагандысцкае мерапрыемства былі прастаўнікі сілавых структур, а таксама намесніца Пінскага міжраённага пракурора Кацярына Бабіч.

    Намесніца Пінскага міжраённага пракурора Кацярына Бабіч

    Намесніца Пінскага міжраённага пракурора Кацярына Бабіч. Скрыншот відэа медыякампаніі «Вараг»

    Яна вырашыла пагутарыць з работнікамі аўтапарку на тэму спісаў «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складаюць беларускія ўлады ў дачыненні да нелаяльных інтэрнэт-рэсурсаў. Частку гутаркі паказалі на мясцовым дзяржаўным тэлебачанні.

    Так, пракурорка спытала аўдыторыю: дзе можна паглядзець рэестр інфармацыйнай прадукцыі, якая прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі? У адказ пачула: «у месэнджарах».

    Тады Кацярына Бабіч вырашыла ўдакладніць:   

    — На сайце Міністэрства інфармацыі. Там велізарны пералік. Калі раней я заўсёды казала: чытайце, глядзіце пералік — то зараз я кажу: лепш максімальна адпішыцеся ад усяго таго, што вам не трэба.

    Такім чынам пракурорка ўскосна прызнала, што за спісам «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які зараз налічвае тысячы пазіцый, сачыць ужо проста немагчыма. Таму і зрабіла прапанову шэраговым пінчукам — адпісацца ад усяго.

    Дарэчы, менавіта супрацоўнікі пракуратуры з лета 2020 года, пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам», актыўна працуюць над тым, каб адпаведны спіс рэгулярна павялічваўся. Таксама варта нагадаць, што за «распаўсюджванне, захоўванне» інфармацыі, уключанай у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» беларускія ўлады працягваюць сістэматчына караюць людзей паводле артыкула19.11 КаАП. За гэта прадугледжаны штраф, адміністрацыйны арышт, а таксама канфіскацыя «прылады правапарушэння» (тэлефоны і камп’ютары).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці