У Музеі ў Цеханоўцы адкрылася выстава журналісткі Кацярыны Ваданосавай
У музеі ў польскай Цеханоўцы адкрылася выстава беларускіх строяў. Аўтаркай гістарычнай і традыцыйнай вопраткі з’яўляецца журналістка і спявачка Кацярына Ваданосава. «Кожны строй — гэта не толькі мастацкі твор, але таксама вынік навуковага даследавання», перадае словы аўтаркі імпрэзы «Радыё Рацыя».
Беларуская культура вельмі блізкая, падкрэсліла віцэ-дырэктар Музея ў Цеханоўцы Анна Вісьнеўская:
– Беларуская культура нам вельмі блізкая, бо ў нашым скансэне маем хаты усходне-падляшскія, вельмі падобныя да беларускіх, у якіх паказваем тую частку польскай культуры, якая тут, на Падляшшы, з’яўляецца актуальнай.
– Выпадкова маім знаёмым была знойдзена цэлая куча тканін на сметніку. Ён мне затэлефанаваў. Я прыйшла, адабрала тое, што мне падалося натуральнай тканінай. Дома праверыла. Аказалася, што гэта белая воўна. І ў мяне з гэтай белай воўны пашыты строй 14 стагоддзя і жаночая зімовая традыцыйная світа. Я больш за ўсё ганаруся тым, што выстаўка паўстала. Няхай гэтая выстаўка будзе такім агульным вынікам маёй працы цягам апошніх некалькі гадоў.
Арганізатарам выставы з’яўляецца Музей у Цеханоўцы а таксама Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам фотарэпартаж з адкрыцця глядзіце тут