• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура Расіі прызнала «непажаданай» дзейнасць «польскай арганізацыі Belsat» на тэрыторыі РФ

    Пра гэта сказана ў афіцыйным паведамленні на сайце ведамства.

    Фота: Vida Press

    У ім сцвярджаецца, што «асноўнымі дэклараванымі напрамкамі дзейнасці Bel­sat з’яўляюцца прадастаўленне аўдыторыі доступу да нібыта непрадузятай і незалежнай інфармацыі. На справе ж адной з ключавых задач з’яўляецца дыскрэдытацыя ўнутранай і знешняй палітыкі расійскіх уладаў, стварэнне негатыўнага іміджу нашай краіны і крытыка інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі».

    Паводле расійскай пракуратуры, ва ўмовах правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі «варожая рыторыка» Bel­sat яшчэ больш узмацнілася. СМІ вінаваціць «кіраўніцтва Расіі ў неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, акупацыі яе тэрыторый», а таксама сцвярджае, што ўваходжанне ў склад РФ Рэспублікі Крым, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей нелігітымнае.

    У паведамленні таксама падкрэсліваецца, што Bel­sat  «актыўна супрацоўнічае і распаўсюджвае матэрыялы арганізацый, уключаных у рэестр замежных агентаў і тых, чыя дзейнасць таксама прызнана непажаданай» у Расіі.

    Bel­sat — тэлеканал, створаны паводле дамовы паміж Міністэрствам замежных спраў Польшчы і АТ «Польскае тэлебачанне». Перадачы канала ствараюцца і транслююцца  на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

    У Беларусі тэлеканал разам з афіляванымі з ім інтэрнэт-рэсурсамі прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Адпаведнае рашэнне 3 лістапада 2021 года прыняло Міністэрства ўнутраных спраў РБ. Сайт belsat.eu, акаўнты канала на Youtube, яго сацыяльныя сеткі і старонкі ў мэсанджарах беларускае Міністэрства інфармацыі ўнесла ў спіс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці