• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакавлі ў Літве

    Глабальны відэахостынг YouTube заблакаваў вяшчанне на Літву беларускіх прапагандысцкіх СМІ, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, паведамляе LRT.

    Фота: D. Umbrasas / LRT

    Адзначаецца, што рашэнне прынятае па патрабаванні Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні, якая “ў рамках супрацоўніцтва з Google папрасіла платформу выдаліць 18 беларускіх акаўнтаў”.

    У публікацыі LRT пералічаныя 17 YouTube-каналаў, заблакаваных у Літве. Гэта рэсурсы інфармацыйнага агенцтва АТН, тэлеканалаў “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 5”, “Беларусь 4. Брэст”, “Беларусь 4. Віцебск”, “Беларусь 4. Гомель”, “Беларусь 4. Гродна”, “Беларусь 4. Магілёў”, ТБ-праектаў Factor.by і Zon­aX, а таксама радыёстанцый “Радыус-FM”, “Радыус FM Дом”, “Радыё Сталіца”, “Радыё 1” і “Радыё Беларусь”.

    Удакладняецца, што літоўскі наглядны орган накіраваў запыт у YouTube у ліпені гэтага года.

    “Мы ўдзячныя Літве за ініцыятыву, гэта прэцэдэнт. Аднак мае сэнс блакаваць прапагандысцкія каналы ўвогуле на платформе, а не толькі ў асобных краінах.”, — адзначыў у каментары “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

    Краіны Захаду сталі ўводзіць санкцыі супраць Беларусі пасля выбараў 2020 года. Абмежаванні былі пашыраныя ўвесну 2021-га, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску і пачатку міграцыйнага крызісу, і ў 2022‑м — пасля таго як Беларусь падтрымала расійскую агрэсію ва Украіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці