• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Было б табе сёння 50». Ліст журналісту Васілю Мацкевічу

    Сёння, 20 верасня, журналісту, карэспандэнту «Медиа-Полесья» Васілю Мацкевічу споўнілася б 50 год.

    Дарагі сябра, ты пакінў гэты свет чатыры гады таму. Ты не паспеў, не пазнаў, не дачакаўся, не адчуў… Сёння было б табе толькі 50.

    Нам так не хапае цябе, Васіль. Тваёй усмешкі, разважлівасці, празарлівасці…Ты быў смелы, чулы, шчыры, мог на пустым месцы знайсці тэму, прыцягнуць увагу самага раўнадушнага чытача, дагрукацца да  чыноўнікаў, пранікнёна распавесці гісторыю, дапамагчы вырашыць самую складаную праблему…

    Апошні твой журналісцкі паход быў па аптэках – ты рыхтаваў рэпартаж пра наяўнасць сродкаў абароны ад кавід. Цябе клапаціла гэта тэма. І смерць адпомсціла за гэта, вірус пранік у твае цела рашуча і маланкавасна.

    Ты прыйшоў у паліклініку за дапамогай, а цябе адправілі лекавацца дадому. Гэта было ў абедзе. Вечерам ты яшчэ быў на сувязі, перажываў за працу, а раніцай 11 красавіка 2020 года цябе не стала. Толькі-толькі чулі цябе, напісаў СМС, што забіраее хуткая… І раптам – няма цябе.

    Ты сышоў на росквіце жыцця і творчасці. Смерць узяла цябе ў абдымкі, не пашкадавала… Якім бы быў твой лёс у гэтай  бязлітаснай рэпрэсіўнай машыне? Упэўненыя: ты б не струсіў, не падствіў, не здрадзіў… Колькі ж ты мог зрабіць! Зрабіць сваім простым і шчырым словам сапраўднага беларуса, палешука. Ты вельмі любіў свой Пінск, любіў наш сайт і справу, якую мы разам рабілі дзеля нашай вольнай краіны.

    Ты глядзіш на нас з нябёсаў і перажываеш, што прэсуюць нас, не даюць дыхаць, і большасць з нас вымушаная жыць за мяжоў. А цяпер яшчэ будуць судзіць нашага Яўгена, які знянацку вырашыў павярнуцца ў Беларусь, а цяпер яму пагражае турма…

    Табе б было толькі 50… У архівах жывуць твае рэпартажы, хронікі, нататкі. Яны застануцца люстэркам гісторыі для нашчадкаў. Іх можна пераглядаць зноў і зноў, бо ў тваёй творчасці жыве твая душа. А ты жывеш у нашых сэрцах. І здалёк чуецца твой голас: “Усё будзе добра”…

    Так і будзе. Спі спакойна, дружа.
    Рэдакцыя
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці