• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зміцер Лукша — пра сакрэты «Зоны Х» і ўнутраную кухню БТ. ВІДЭА

    Калегі з «Нашай Нівы» запісалі вялікае інтэрв’ю са Змітром Лукшам — экс-вядоўцам БТ і экс-палітзняволеным, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. 

    «Здаецца, яшчэ ніхто не распавядаў столькі інсайдаў пра кухню БТ!», — падзялілася Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы» і вядоўца ТОК.

    Яна адзначыла, што ўпершыню ў гісторыі ТОК чыстая размова з героем цягнулася 5 гадзін. «І ўсё цікава. Так што мы вырашылі рабіць дзве серыі».

    У першай частцы гутаркі са Змітром Лукшам — пра закуліссе БТ і праграмы «Зоны Х».

    Зміцер распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж.  Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці