• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старонку віцебскіх навін у TikTok ужо другі раз прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Паводле абноўленага Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфармацыі Беларусі, «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны кантэнт Tik­Tok-аккаунта з назвай «pravtb» і ідэнтыфікатарам tiktok.com/@pravtb?lang=ru-RU.

    Адпаведнае рашэнне 20 верасня прыняў суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

    Поўная назва гэтай старонкі ў Tik­Tok — «pravtb Пра Віцебск\ Витебск новости». Яна мае 35,5 тысяч падпісчыкаў, там размяшчаюцца кароткія аўтарскія відэаролікі пра навіны Віцебскай вобласці. Як правіла, гэта вострыя сюжэты на грамадска-палітычныя тэмы.

    Летась гэты рэсурс ужо трапляў пад увагу пракуратуры і суда, але тады ён меў іншую назву — «Пра Віцебск». Акаўнт з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@viciebsk быў унесены ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма паводле рашэння суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 30 кастрычніка 2023 года.

    Старонка мае свой адпаведнік на відэхостынгу YouTube. Стваральнікі відэаканала таксама былі вымушаныя змяняць назвы і адрасы ў інтэрнэце, бо яго кантэнт прызнавалі «экстрэмісцкім» ужо тройчы — у жніўні, а потым і ў кастрычніку 2023 года, і ў студзені сёлета.

    У абноўлены спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў Мінінфарм таксама ўключыў асабістыя старонкі ў сацыяльтных сетках грамадскай актывісткі Таццяны Хоміч, роднай сястры палітзняволенай Марыі Калеснікавай, і YouTube-канал «Максим Шабуцкий».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці