• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Telegram-канал Валерыя Карбалевіча і іншыя інтэрнэт-рэсурсы

    Інфармацыя пра гэта з’явілася 4 кастрычніка ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

    Выява створаная БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Рашэнне прызнаць Telegram-канал з назвай «КАРБАЛЕВИЧ» (ідэнтыфікатар t.me/vkarbalevich) «экстрэмісцкай інфрмацыйнай прадукцыяй» 1 кастрычніка прыняў суд Ленінскага раёна Гродна. На гэтым інтэрнэт-рэсурсе размешчаныя відэаматрэрыялы і артыкулы вядомага беларускага палітолага і журналіста Валерыя Карбалевіча. Канал мае 2 350 падпісчыкаў.

    Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм унёс старонку блогера Ягора Тубелевiча ў сацыяльнай сетцы Х. Яна мае назву «Ягор Тубелевiч» і ідэнтыфікатар x.com/bawola_ǵlova. Адпаведнае рашэнне прыняў 1 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска. 

    На дзень раней, 30 верасня, суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў Insta­gram адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай. Старонка мае назву «koleso­vahudzili­na» і ідэнтыфікатар instagram.com/kolesovahudzilina/#. 

    25 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку ў сацыяльнай сетцы Х з назвай «Artur Michal­s­ki» (ідэнтыфікатар x.com/michalski_artur). Старонка належыць былому амбасадару Польшчы ў Беларусі Артуру Міхальскаму. На сёння ён з’яўляецца спецыяльным прадстаўніком польскага МЗС па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці