• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне

    У расійскім палоне памерла ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына. Здарылася гэта падчас этапавання з Таганрога ў Маскву. Бацькі Рошчынай атрымалі афіцыйнае паведамленне, піша hromadske.ua. 

    Днямі Вікторыі Рошчынай споўнілася 28 гадоў. Яна знікла 3 жніўня 2023-га на часова акупаванай расіянамі тэрыторыі Украіны. Доўгі час не было ніякай інфармацыі пра лёс журналісткі. І толькі вясной сёлета Расія пацвердзіла, што Рошчына затрыманая і знаходзіцца на тэрыторыі РФ.

    Вікторыю Рошчыну называюць таленавітай журналісткай. Як фрылансерка, яна супрацоўнічала з «Украінскай праўдай», hro­madske, «Украінскім радыё», «UA:Першы», «Цэнзар.нет», украінскай рэдакцыяй Радыё Свабода. У 2022‑м яна атрымала ўзнагароду Міжнароднага жаночага медыйнага фонду «За мужнасць у журналістыцы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці