• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне «экстрэмісцкага» спіса Мінінфарма: сацсеткі беларускіх службаў «Радыё Свабода» і Польскага радыё, відэаканала «Жизнь-малина» і іншыя рэсурсы

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 11 кастрычніка абнавіла Рэспубліканскі спіс інфармацыйнай прадукцыі. У яго дададзеныя інтэрнэт-рэсурсы, што былі прызнаныя беларускімі судамі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» на працягу апошняга тыдня.

    «Экстрэмісцкім» прызнаны кантэнт групы «Беларуская служба Польскага радыё» ў  Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/radyjo). Рашэнне пра гэта 4 кастрычніка прыняў суд Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

    4 кастрычніка суд Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў Insta­gram беларускай журналісткі, былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай. Акаўнт мае назву «vol­hak­lask­ouskaya» і ідэнтыфікатар instagram.com/volhaklaskouskaya.

    У той самы дзень суд Маладзечненскага раёна абвесціў забароненай таксама старонку ў Insta­gram з назвай «lichtar_by» і ідэнтыфікатарам instagram.com/lichtar_by, створаную беларускімі студэнтамі факультэта палітычных навук і журналістыкі Познаньскага ўніверсітэта (Польшча).

    Суд Партызанскага раёна Мінска 4 кастрычніка прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»  сайт abfby.org  і старонкі ў сацсетках няўрадавай арганізацыі «Актыўнымі быць файна».

    8 кастрычніка суд Валожынскага раёна Мінскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» змест YouTube-акаўнта «Жизнь-малинка» (ідэнтыфікатар @malina_shorts). Гэтая спасылка вядзе на відэаканал «Жизнь-малина» блогера Мікіты Мелказёрава.

    8 кастрычніка суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт групы «Свабода АRT ǀ Беларусь»  (ідэнтыфікатар vk.com/svaboda_art) у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Група мае 18 тысяч падпісчыкаў, яна з’яўляецца адным з праектаў беларускай службы «Радыё Свабода».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці