• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Мялешка: Справа з выдварэннем мяне з Грузіі была толькі пачаткам — цяпер такіх выпадкаў ужо каля дзясятка

    Справа з выдварэннем Андрэя Мялешкі з Грузіі стала «толькі пачаткам» гэтага працэсу, цяпер такіх выпадкаў ужо каля дзясятка, паведаміў «Позірку» журналіст, якога ў верасні не ўпусцілі ў краіну пасля вяртання з Польшчы.

    выдварэнне з Грузіі беларускага журналіста Андрэя Мялешкі

    Фота: старонка Андрэя Мялешкі ў «Фэйсбуку»

    “Некалькі дзён таму не пусцілі двух беларусаў. Адзін з іх з’яўляецца сябрам Каардынацыйнай рады. Гэты чалавек не хоча пра сябе казаць. Ён спрабаваў уехаць на тэрыторыю Грузіі з Турцыі, яго не пусцілі некалькі разоў. Ён спрабаваў гэта зрабіць у розныя змены [працы памежнікаў], і ў яго не атрымалася”, — сказаў журналіст.

    Цяпер Мялешка пражывае ў Польшчы са старэйшай дачкой, яго жонка з малодшай дачкой застаюцца ў Грузіі. Фонд салідарнасці BySol абвяшчаў збор сродкаў у дапамогу сям’і.

    “Грошы ўжо сабраныя, але я пакуль не атрымаў ні капейкі з гэтага збору. Мяне папрасілі, каб ён патрываў яшчэ некалькі сутак”, — адзначыў журналіст.

    Ён называе гэта ілюстрацыяй яго “любімага выразу” — “беларус беларусу беларус”. “Ведаю людзей, якія персанальна пералічвалі сродкі, ведаю, як гэта адбывалася ў апошнія дні. Дзякуй ім вялікі, бо была праблема”, — дадаў Мялешка.

    Паводле яго слоў, цяпер ён з дачкой жывуць у Беластоку, кватэру на некалькі месяцаў “далі беларускія айцішнікі”. “Далей будзем ці “мельдавацца” (рэгістравацца па месцы пражывання. — “Позірк”.) ў гэтай кватэры, ці будзем шукаць іншае жытло. Пакуль яшчэ не ведаем дакладна”, — сказаў Мялешка.

    «Яны раздзялілі нашую сям’ю». Журналіст Андрэй Мялешка — пра дэпартацыю з Грузіі

    У далейшых планах журналіста, паводле яго слоў, — падача дакументаў на атрыманне сталага віду на жыхарства (мужчына мае польскія карані). Таксама ў сям’і разглядаюць магчымасць прасіць міжнародную абарону.

    “Мы не ведаем, як будзе далей, але чакаем, каб сюды да нас прыехала мая жонка з малодшай дачкой. Калі гэта адбудзецца, пакуль не можам казаць. Хацелася б, каб як мага хутчэй”, — паведаміў журналіст.

    16 верасня стала вядома, што беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, які пражываў у Батумі з 2021 года, не ўпусцілі ў Грузію ў аэрапорце Кутаісі, куды ён прыбыў разам з непаўналетняй дачкой з Варшавы познім вечарам 15 верасня.

    У ноч на 17 верасня іх адправілі назад у Варшаву, жонцы журналіста, якая прыбыла ў аэрапорт, дачку не аддалі.

    Мялешка эміграваў з Беларусі праз пагрозу рэпрэсій. У Батумі ён адкрыў краму беларускай нацыянальнай сімволікі, працаваў на розныя СМІ.

    Грузія становіцца небяспечнай краінай для замежных журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці