• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая палітвязынка Анастасія Булыбенка адказала на апячатанне яе кватэры ў Магілёве

    Кватэра ў Магілёве — адзінае, што засталося ў Анастасіі Булыбенкі ад бацькі, які прапаў без вестак у 2009 годзе. Дзяўчына мяркуе, што кватэра апячатаная, хутчэй за ўсё, у рамках спецвытворчасці.

    Анастасія Булыбенка. Фота: Вадзіма Заміроўскага

    Дзяўчына не ведае, калі гэта адбылося і ў рамках якой крымінальнай справы.

    Дакладная прычына, па якой апячаталі маю кватэру, мне невядомая. Можа быць, гэта з‑за працы ў БАЖ, але я не магу ведаць дакладна. Я ўдзячная БАЖ за тое, што мяне прынялі ў каманду практычна год таму: менавіта тады я мела вялікую патрэбу ў падтрымцы і даверы, якія і змагла там атрымаць. Я ганаруся сваёй працай і дакладна ведаю, што я не адна. Працуем далей. Працуем яшчэ больш і набліжаем перамены, — сказала Анастасія Булыбенка ў каментары БАЖ.

    Акрамя БАЖ, дзяўчына актыўна супрацоўнічае з ініцыятывай «Вольныя паштоўкі», з Беларускай асацыяцыяй бізнэсаў за мяжой, месяц здымалася для сацсетак «Салідарнасці» — усе яны прызнаныя ці то «экстрэмісцкімі матэрыяламі», ці то «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

    Пасля таго, як я з’ехала з Беларусі, я актыўна давала інтэрв’ю, удзельнічала ў афлайн-мерапрыемствах і акцыях, і нават арганізоўвала сама. Я рабіла ўсё, што ў маіх сілах. І, канешне, ведала, што раней ці пазней гэта адбудзецца, — дадала Анастасія Булыбенка ў Insta­gram.

    Дзяўчына адказвае тым, хто арганізаваў яе пераслед на радзіме:

    Я хачу сказаць вам, людзям, адказным за гэтыя дзеянні: вы не зможаце мяне спыніць. Не зможаце затыкнуць ці запужаць. Цяпер я буду рабіць толькі больш і гаварыць яшчэ грамчэй, але ні ў якім выпадку не здамся.

    Былую студэнтку БНТУ Анастасію Булыбенку затрымалі 12 лістапада 2020 года. Яе асудзілі па «справе студэнтаў» на 2 гады і 6 месяцаў па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (артыкул 342 КК).

    Анастасія Булыбенка цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю 30 лістапада 2022 года. Пасля яна з’ехала з Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці