• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хаваць беларускую кінажурналістыку ці яшчэ пачакаць? Адказвае Тарас Тарналіцкі

    Журналіст і аўтар тэлеграм-канала «Священный Белавуд» Тарас Тарналіцкі ў падкасце «Медыяжаба» распавёў пра сітуацыю ў беларускіх медыя з культурніцкай журналістыкай. А таксама падзяліўся сакрэтамі, назваў свае крыніцы і паразважаў пра тое, як ён з’ездзіў на Венецыянскі кінафестываль (і навошта гэта было патрэбна).

    Тарас Тарналіцкі каму патрэбна культурніцкая журналістыка

    Тарас Тарналіцкі. Берлін, 2024 год. Фота: з асабістага архіва прамоўцы

    Вядучыя падкаста пра беларускія СМІ «Медыяжаба» Аляксей Івашкевіч і Аляксей Карпека запрасілі ў госці да сябе кінакрытыка Тараса Тарналіцкага. Ён закрануў балючую для многіх культурніцкіх аўтараў тэму стаўлення медыяменеджераў да гэтага напрамку журналістыкі. 

    Спадар Тарналіцкі нагадаў, што часта можна чуць фразу накшталт «ды што там тая культура — гэта ж не эканоміка, не палітыка». Маўляў, тэкст пра культуру напіша любы стажор за пяць хвілін.

    — Але насамрэч культура — гэта такая ж сфера жыцця, як і астатнія. І мне падаецца, яна таксама вельмі важная. Культура ўплывае на ўсё асяроддзе, ў тым ліку на ўспрыманне людзей саміх сябе ў грамадстве, у гісторыі. І ў гэтым трэба разбірацца. А стажоры… Я чытаў іх тэксты — гэта суцэльнае пекла. 

    Эксперт з горыччу зазначае, што культурная журналістыка амаль нікому не патрэбная, акрамя саміх культурных журналістаў:

    — У нас ёсць невялікае кола людзей, якія гэтым займаюцца, спрабуюць культуру неяк прасоўваць. Але гэта ляжыць звычайна мёртвым грузам. Вось я спрабую пісаць пра кіно, хоць гэта нікому акрамя мяне не цікава і не патрэбна.

    Тарас Тарналіцкі падкрэслівае: праз вайну і рэпрэсіі  культурніцкая журналістыка ў пастсавецкай прасторы моцна скукожваецца.

    — Возьмем кіно: у беларускай прасторы ім актыўна займаюцца літаральна 5–6 чалавек. На тэрыторыі непасрэдна Беларусі такіх 3–4 асобы. Хтосьці робіць падкасты і YouTube-праекты, нехта піша тэксты. Калі гаварыць агулам пра культурніцкую журналістыку — тэатр, выяўленчае мастацтва і г.д. — нейкая дзейнасць ідзе, культурныя з’явы фіксуюцца, але няшмат. 

    На Захадзе культурніцкая журналістыка больш запатрабаваная, на кінафестывалі прыязджаюць прадстаўнікі вялікіх СМІ, для якіх крытыка з’яўляецца прафесіяй (беларускіх крытыкаў, як мы памятаем, часцяком корміць іншая праца, а непасрэдна крытыка з’яўляецца для іх хутчэй хобі). Тады навошта той жа спадар Тарналіцкі гэтым займаецца?

    — Я даўно змірыўся з невялікімі праглядамі сваіх артыкулаў. Заўжды адбываецца так, што ты пішаш тэкст, а на яго няма ніякага водгуку. Дык навошта я гэта раблю? Сабе я так адказаў на гэтае пытанне: можа зараз гэта нікому не патрэбна, але ў будучыні гэта будзе чытацца, да гэтага будуць звяртацца людзі. Думаю, у Беларусі здаровага чалавека гэтыя матэрыялы будуць карысныя. 

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці