• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса перакупілі для казіно

    Замест краязнаўчай старонкі зараз на дамене nashkraj.info адкрываецца анлайн-казіно з Казахстану, заўважыў «Штодзень».

    nashkraj.info перакупілі для казіно

    Раней па гэтым адрасе размяшчаўся «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе было сабрана шмат унікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна. Сайт перастаў працаваць у 2022 годзе, пасля арышту яго стваральніка гомельскага журналіста Яўгена Меркіса. 

    На nashkraj.info раней можна было прачытаць, напрыклад, пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну 1648–1651 гадоў на Гомельшчыне, назвы посуду і начыння ў гаворках Лоеўшчыны і іншую інфармацыю.

    Зараз старонку перакупілі і размясцілі на ёй агляд анлайн-казіно Казахстану. Мяркуючы па дадзеным сэрвиса web.archive.org, у новым выглядзе старонка працуе з вясны 2024 года.

    Журналіст Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі паводле часткі 1 і часткі 2 артыкула 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па частцы 3 артыкула 361–1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Праваабаронцы прызналі Яўгена Меркіса палітвязнем. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці