• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адну старонку «Белсата» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. І зноў у ім аказаўся рэсурс «Белсата».

    У прыватнасці, у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дададзеная старонка ў Instra­gram «belsat_doc», прысвечаная дакументальнаму кіно. Такую пастанову 15 кастрычніка прыняў суд Маладзечанскага раёну.

    Таксама ў спіс улучылі тэлеграм-чаты «ДЦУ «ТЭРОР» і «Блок Пракоп’ева-Ягорава», старонкі ў Instra­gram «a.praskalovich», «a2.print», «hacak­ma», «sigo­valera», «v_o_e_v_o_d_o_v_a», «abi­bok», «ales­dabriyanik», «partyzanka_official», «merchfreedom_»; Tik-Tok-акаўнты «Zhive Belarus», «@mijaksenija1111», «Burekas».

    Апроч таго, экстрэмісцкай прызнаная публікацыя ў Tik­Tok з назваю «Александр Григорьевич Лукашенко, предложил Зелебобе выйти раз на раз», размешчаная ў акаўнце «Алексей» з ідэнтыфікатарам @alekseyrussiancowboy.

    Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў глабальным рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год

    27 ліпеня 2021 года суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў сайт і сацыяльныя сеткі «Белсата» «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. У лістападзе таго ж года Міністэрства ўнутраных справаў прызнала яго «экстрэмісцкім фармаваннем» і забараніла дзейнасць на тэрыторыі Беларусі «групы грамадзянаў, аб’яднаных інтэрнэт-рэсурсамі „Белсат“». Да «экстрэмісцкага фармавання» належаць, акрамя сайту, Youtube-канал і акаўнты ва ўсіх сацсетках: Telegram, Insta­gram, Twit­ter, Face­book, VK, «Аднакласнікі».

    Да таго ж Міністэрства юстыцыі РФ унесла 1 кастрычніка 2024 года «Белсат» у спіс непажаданых у Расеі арганізацыяў.

    «Белсат» сёння: бюджэт прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці