• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Дзім Дзімыч падаў у суд на Бондараву. Раней з ёй судзіўся яго прадзюсар

    Блогер Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), падапечны прадзюсарскага цэнтра «Флагман М’юзік», падаў у суд на актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта Вольга заявіла ў сваім Telegram-канале. Артыкул, у рамках якога будзе ісці разбіральніцтва, невядомы.

    Калаж: Hrodna.life

    — Друзья, Сивчик накатал на меня заявление в милицию🤪 Ну не дебил?😂, — напісала Вольга.

    Бондарава абвінаваціла блогера і артыста ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін. Дасталася і іншым падапечным Flag­man Music.

    Кампанія Flag­man Music падавала іск да Вольгі Бондаравай аб абароне дзелавой рэпутацыі. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў у задавальненні іску. Абскарджанне ў Гродзенскім абласным судзе таксама не дапамагло.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці