• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі затрымалі журналіста Ігара Ільяша

    Пра затрыманне журналіста Ігара Ільяша ў Беларусі паведамляе ПЦ «Вясна». Яго фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

    У Беларусі затрымалі журналіста Ігара Ільяша - мужа журналісткі Кацярыны Андрэевай

    Падрабязнасці і акалічнасці затрымання Ігара Ільяша праваабаронцам пакуль невядомыя. 

    Адзін з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі, апублікаваў фота Ільяша, намякнуўшы, што яго затрыманне нейкім чынам звязанае з тэлеканалам «Белсат». У наступным паведамленні была пагроза затрымаць сяброў журналіста, якія нібыта паведамілі пра сітуацыю з ім у незалежныя СМІ, піша «Позірк».

    Ігар Ільяш — журналіст і муж журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), якая з 2020 года знаходзіцца ў зняволенні.

    У лістападзе 2020 года Ільяша арыштоўвалі на 15 сутак за «удзел у пікетаванні». У ліпені 2021 года яго таксама затрымлівалі на 15 сутак падчас масавых вобшукаў і затрыманняў незалежных журналістаў па ўсёй Беларусі. У кватэры Ільяша правялі ператрус, забралі тэхніку і кнігі.

    Кацярына Андрэева ​​працавала журналісткай на тэлеканале «Белсат». Яе і аператара Дар’ю Чульцову затрымалі ў лістападзе 2020 года падчас стрыму з «плошчы Перамен». Суд прыгаварыў журналістак да двух гадоў пазбаўлення волі. На Кацярыну падчас зняволення завялі новую крымінальную справу — аб здрадзе дзяржаве, па якой яна атрымала 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі.

    Кацярына Андрэева адбывае пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі № 4. Яна ўнесеная ў спіс «экстрэмістаў».

    Былая палітзняволеная расказала, як адчувае сябе ў калоніі Кацярына Андрэева

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці