• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Юрыя Дракахруста і Ганну Любакову ўключылі ў «экстрэмісцкі» спіс МУС і «тэрарыстычны» спіс КДБ

    25 кастрычніка 2024 года на сайце МУС Беларусі абнавілі пералік «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У гэтым спісе з’явіліся імёны 20 фігуратнаў крымінальнай справы «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай», асуджаных у парадку спецвытворчасці. Сярод іх — журналісты беларускіх незалежных медыяў Юры Дракахруст і Ганна Любакова.

    Адна з абвінавачаных па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» Ганна Любакова

    Адна з абвінавачаных па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» Ганна Любакова. Фота: з сацсетак журналісткі

    Паводле выдання «Позірк», напярэдадні, 24 кастрычніка, усе 20 чалавек, прызнаных уладным рэжымам удзельнікамі «экстрэмісцкага фарміравання», КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў».

    Усе фігуранты справы, распачатай супраць 20 незалежных аналітыкаў, даследчыкаў, журналістаў і палітыкаў паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, знаходзяцца за мяжой. Таму судовае разбіральніцтва ў Мінскім абласным судзе праходзіла без іхняй прысутнасці, як і разгляд апеляцыйных скаргаў у Вярхоўным судзе.   

    Юрыя Дракахруста, Ганну Любакову, Рыгора Астапеню, Філіпа Біканава, Аляксандра Дабравольскага, Андрэя Казакевіча, Ганну Красуліну, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Вераніку Лапуцьку, Аляксандра Лагвінца, Васіля Навумава, Марыю Рогаву, Пятра Рудкоўскага, Алесю Руднік, Наталлю Рабаву, Паўла Усава, Таццяну Чуліцкую, Аляксандра Шлыка, Кацярыну Шмаціну суд першай інстанцыі прызнаў вінаватымі ў:

    • змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
    • уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці;
    • пасобніцтве публічным заклікам да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
    • садзейнічанні наўмысным дзеянням, накіраваным на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненным групай асоб.

    Аляксандр Дабравольскі таксама прызнаны вінаватым у кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем і структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго склад.

    Па сукупнасці абвінавачанняў фігурантам справы прызначаныя наступныя пакаранні:

    • Аляксандру Дабравольскаму — 11 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 000 BYN);
    • Ганне Красулінай, Дзянісу Кучынскаму, Пятру Рудкоўскаму, Аляксандру Шлыку — па 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40 000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн BYN);
    • Ганне Любаковай, Юрыю Дракахрусту, Рыгору Астапені, Філіпу Біканаву, Андрэю Казакевічу, Яўгену Крыжаноўскаму, Вераніцы Лапуцька, Аляксандру Лагвінцу, Васілю Навумаву, Марыі Рогавай, Алесі Руднік, Наталлі Рабавай, Таццяне Чуліцкай, Кацярыне Шмацінай — па 10 гадоў пазбаўлення волі;
    • Паўлу Усаву — 11 гадоў пазбаўлення волі.

    Гэты вырак быў агучаны 1 ліпеня 2024 года. Вярхоўны суд, разгледзеўшы апеляцыйныя скаргі асуджаных, 8 кастрычніка пакінуў іх без задавальнення, а прысуд Мінскага абласнога суда — без зменаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці