• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі запусціў уласны відэапрадакшн

    «Музычная медыякампанія» працягвае пашыраць бізнэс у прамысловых маштабах і запусціла свой уласны відэапрадакшн, ужо адпрацаваўшы дзяржзамовы.

    Ганна Селук

    У кастрычніку Беларускі металургічны завод (БМЗ) адсвяткаваў юбілей – 40 год. Да гэтай знамянальнай для прадпрыемства падзеі новы відэапрадакшн прэзентаваў іміджавы кліп завода на песню «Мацнейшыя за сталь», аўтарам якой, само сабой, стала Ганна Сялук.

    Здымкі роліка праходзілі ў гарачых цэхах жлобінскага гіганта машынабудаўніцтва пры ўдзеле супрацоўнікаў прадпрыемства, а новы «гімн БМЗ» выканалі артысты, якія супрацоўнічаюць з «Музычнай медыякампаніяй» – група Cosa Nos­tra, Вікторыя АлешкаГанна БлагаваАндрэй Цямчык і саліст арт-групы «Беларусы» Валер Шмат.

    Акрамя таго, у гонар юбілею БМЗ запрашаў беларусаў на святочны канцэрт у Жлобіне. Забаўлялі людзей «зоркі» ўсё той жа «Музычнай медыякампаніі», а хэдлайнерам гарадской вечарынкі стаў расійскі спявак Nilet­to.

    «Бюро» таксама знайшло на амерыканскім відэахостынгу Vimeo камерцыйныя ролікі вытворчасці «Музмедыя прадакшна» для іншых буйных беларускіх машынабудаўнічых холдынгаў: «Белшыны»Магілёўскага аўтамабільнага завода (МААЗ) і БелАЗа.

    «Музычная медыякампанія» – гэта прадзюсарскі цэнтр, у якім намесніцай дырэктара з’яўляецца Таццяна Кулакова. Гэта родная сястра Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі.

    «Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Упраўлення спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб утаіць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці