• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Гнёт: Я не пакінуў Сербію як звычайны чалавек

    Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які апошні год правёў пад арыштам у Сербіі, вызвалены і эвакуяваны ў Еўрасаюз. 2 лістапада ён разам з юрысткамі Марыяй Колесавай-Гудзілінай і Ганнай Маціеўскай правёў прэс-канферэнцыю ў Берліне.

    «Я не пакінуў Сербію як звычайны чалавек»

    Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр, палітычны актывіст і палітвязень. Падчас знаходжання ў Сербіі яго абаранялі 8 юрыстаў і адвакатаў. Гнёт падзякаваў Святлане Ціханоўскай, Паўлу Латушку, дэмакратычнай супольнасці. Асаблівая падзяка прагучала на адрас урада Германіі і персанальна Олафа Шольца.

    Ён заклікаў цывілізаваны свет прыкласці ўсе намаганні да вызвалення беларускіх палітвязняў.

    Андрэй Гнёт некалькі хвілін пералічваў усіх, хто спрычыніўся да ягонага вызвалення. Ён падзякаваў нават ураду Сербіі “за добрую волю і скаардынаваную працу ў апошнія дні”.

    За што Гнёт падзякаваў сербскаму ўраду?

    — Я атрымаў вельмі спецыфічны вопыт. Год я замагаўся, каб выратаваць сваё жыццё. Увесь год мяне нібыта не чулі… Калі б не Апеляцыйны суд, мяне даўно б экстрадзіравалі і адправілі б на катаванні і смерць, — заявіў Андрэй Гнёт. – Я лічу, што сербскім уладам варта звярнуць увагу на сербскае правасуддзе.

    — Я лічу, што Сербія — усё-такі еўрапейская краіна, яе месца ў еўрапейскай сям’і, нягледзячы на тое, што адбылося са мной. Я хачу, каб мой прыклад стаў першым і апошнім таго, як несправядліва ўлады могуць абыходзіцца з беларусамі ў выгнанні. Гэта датычыцца не толькі Сербіі, але і іншых краін, якія не заўсёды ўважліва адносяцца да беларусаў, — кажа Гнёт.

    Ці вяліся перамовы з палітычным кіраўніцтвам Сербіі наконт вызвалення Андрэя Гнёта?

    — Дыпламаты ўсяго Еўразвяза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады кантактавалі з сербскімі ўладамі, каб мяне вызваліцбь. Самая галоўная падзея адбылася на Генасамблеі ААН ў ЗША некалькі тыдняў таму, калі каманда Святланы Ціханоўскай устанавіла прамы кантакт з адміністрацыяй прэзідэнта Вучыча. І Дзяніс Кучынскі, які падтрымліваў гэты кантакт. Сербскі бок праявіў сябе вельмі эмпатычна, уважліва. Тое, што я апынуўся тут і цяпер, а не ў беларускай турме, — прамое следства гэтых кантактаў і перамоваў, — сказаў Гнёт.

    Як ён пакінуў Сербію? Чаму выезд з краіны ўжо названы «эвакуацыяй»?

    — Я не пакінуў Сербію як звычайны чалавек. Гэта не было, што я проста ўзяў чамадан і паехаў у аэрапорт. Намеснік нямецкага амбасадара у Сербіі суправаджаў мяне ў аэрапорт на ўласным транспарце, а затым я сустракаўся з сербскімі прадстаўнікамі ў аэрапорце Ніколы Тэсла. Мне забяспечылі праходжанне пашпартнага кантролю, і таксама, што важна, да мяне быў прыстаўлены персанальны паліцэйскі. Мне казалі, што мне можа пагражаць фізічная небяспека, таму сербскі паліцэйскі суправаджаў мяне да самага самалёта. Я першым зайшоў у абсалютна пусты самалёт – больш ВІП, чым бізнэс-клас.

    Хачу расказаць цікавую гісторыю. Паліцэйскі прапанаваў 2 опцыі знаходжання ў аэрапорце. Магу пабыць у залі чакання і ахоўваць тут, або мы можам пайсці ў паліцэйскі ўчастак і пабыць з калегамі. Пасля года знаходжання ў зняволенні я не мог яму адмовіць. Ён прывёў мяне ў той жа пакой, што і год таму пры затрыманні. “О божа, у мяне дэжавю”, сказаў я, – згадвае Андрэй Гнёт. – Але вялікае адрозненне ў тым, што калі першы раз да мяне ставіліся як да жывёлы, то цяпер – як да блізкага сябра. Мы правялі паўтары гадзіны разам. 

    «Нічога яшчэ не скончылася»

    – У Сербіі працягваецца экстрадыцыйная працэдура. Толькі змянілася мера утрымання. Яна не маю тэрміну даўнасці: яна можа заняць і год, і дзесяць гадоў. Нашы калегі ў Сербіі казалі, што ёсць экстрадыцыйныя працэдуры, якія ўжо цягнуцца больш за 10 гадоў, – сказала Марыя Колесава-Гудзіліна.

     У дзень выезду Андрэя Гнёта з Сербіі Беларусь прызнала яго сацсеткі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”:

    – Нарэшце Беларусь прызнала, што пераслед носіць палітычны характар.

    Сербскі палон Андрэя Гнёта

    Андрэя Гнёта затрымалі 30 кастрычніка 2023 года ў Сербіі. Беларускія ўлады аб’явілі яго ў міжнародны вышук па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса). Сам Андрэй Гнёт і яго абарона настойваюць, што пераслед носіць палітычны характар.

    3 чэрвеня 2024 года, пасля больш чым 7 месяцаў знаходжання ў турме Бялграда, Андрэя Гнёта перавялі пад хатні арышт.

    У ліпені Інтэрпол адмовіўся ад пераследу Андрэя Гнёта і заявіў пра палітычны складнік яго справы.

    11 верасня суд у Бялградзе адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта і вярнуў справу на новы разгляд. Паводле Апэляцыйнага суду, рашэнне Высокага суда ў Бялградзе першай інстанцыі аб экстрадыцыі Гнёта было прынятае «на падставе няпоўна ўстаноўленай фактычнай сітуацыі, з якой вынікае істотнае парушэнне палажэнняў крымінальнага працэсу».

    Андрэй Гнёт назваў абвінавачанні на свой адрас «хлуслівымі», заяўляючы пра «сістэмны механізм пераследу» палітычных апанентаў з боку беларускага рэжыма. «Тое, што яны могуць зрабіць са мной у Беларусі, — гэта смяротны прысуд», — казаў Гнёт у адной са сваіх заяваў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці