• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аліна Коўшык прызначана кіраўніцай «Белсата»

    У кіраўніцтве беларускага тэлеканала «Белсат» адбыліся змены. Галоўнай рэдактаркай праекта стала Аліна Коўшык, якая з’яўляецца членам Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях нацыянальнага адраджэння, паведамляе «Белсат».

    Аліна Коўшык, архіўнае фота

    Аліна Коўшык, архіўнае фота

    Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета працягне працу. Выконваць абавязкі прадстаўніка будзе намеснік Аліны Коўшык Павел Баркоўскі, пакуль не прызначаны новы прадстаўнік ці прадстаўніца.

    Нагадаем, Аліна Коўшык далучылася да Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў верасні 2022 года.

    Да гэтага яна на працягу 15 гадоў працавала на «Белсаце», у тым ліку ў якасці галоўнай вядучай, рэдактаркі і прадзюсаркі тэлепраграм. Акрамя таго, Аліна Коўшык была сузаснавальніцай Цэнтра Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба «Беларускі Варшавы».

    Па адукацыі Аліна Коўшык – гісторык. Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Цэнтра Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і праграмы MBA ў сферы медыяменеджменту ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці