Абвешчаны лонг-ліст Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2024 апублікаваў доўгі спіс намінантаў. У ім нямала журналістаў.
Намінацыя «Праваабаронца года»
Намінанты 2024 года:
1. Наста Базар;
2. Вольга Зазулінская;
3. Марына Касінерава;
4. Марыя Колесава-Гудзіліна;
5. Павел Левінаў;
6. Ганна Маціеўская;
7. Віктар Мацкевіч;
8. Таццяна Нядбай;
9. Леанід Судаленка;
10. Алёна Чаховіч.
Намінацыя «Журналіст года»
Намінанты 2024 года:
1. … … (Непублічная асоба. Імя і прозвішча журналіста (кі) ёсць у Аргкамітэта);
2. Наста Бойка, «Медыязона Беларусь»;
3. Раман Васюковіч, «Настоящее Время.Беларусь»;
4. Аляксандр Івулін, Ютуб-канал «ЧестнОК»;
5. Вольга Класкоўская, «Новы Час»;
6. Руслан Кулевіч, праект «Мы вернемся»;
7. Валярына Кустава, праект «Беларус беларусу»;
8. Вольга Лойка, «План Б»;
9. Ганна Любакова, блог;
10. Мікіта Мелказёраў, Ютуб-канал «Жыццё-маліна», інтэрв’ю з праваабаронцамі;
11. Фёдар Паўлючэнка, REFORM.news;
12. Дзіяна Пінчук, сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Намінацыя «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года»
Намінанты 2024 года:
1. Грамадскае расследаванне катаванняў у РУУСах Мінска, «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў» і «Прававая ініцыятыва»;
2. «Напішы ліст палітвязню», ініцыятыва беларусаў Варшавы, якія штотыдзень пішуць лісты палітвязням;
3. DysidentBy;
4. Ініцыятыва падтрымкі вызваленых палітвязняў «Вольныя»;
5. BYSOL;
6. ILIA-By;
7. Беларуская праваабарончая школа;
8. Праект «Беларус беларусу»;
9. Праваабарончая кампанія «Здароўе ў турме»;
10. Цэнтр Беларускай Салідарнасці;
11. «Марафон салідарнасці». Кампанія БАЖ па салідарнасці з палітычна зняволенымі журналістамі;
12. Кампанія жаночай салідарнасці пасля згвалтавання і забойства беларускі ў Польшчы #хопіцьгвалціць;
13. Ініцыятыва «Фемгрупа»;
14. Ініцыятыва НАУ па перадачы справы аб дэпартацыі беларусаў у Міжнародны крымінальны суд;
15. Міжнародная кампанія арганізацыі Tg House Belarus супраць закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды»;
16. Праект «Палітвязынка»;
17. Беларусы Беластока, за шматгадовыя акцыі за вызваленне Анджэя Пачобута.
Намінацыя «Праваабарончая салідарнасць»
Намінанты 2024 года:
1. Вольга Брыцікава;
2. Андрэй Гнёт;
3. Максім Знак;
4. Ігар Ільяш;
5. Марыя Калеснікава;
6. Марына Леановіч;
7. Павел Левінаў;
8. Таццяна Лішанкова;
9. Наста Лойка;
10. Ігар Лосік;
11. Алена Маслюкова;
12. Марфа Рабкова;
13. Антон Сташэўскі.
Пра прэмію:
Прэмія была заснаваная ў 2008 годзе. Беларускія праваабаронцы штогод адзначалі тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі. Пятнаццаць гадоў — вялікі тэрмін. За гэты час не аднойчы мянялася грамадска-палітычная сітуацыя, і разам з ёй мянялася і Прэмія. Ад пачатку Прэмія ўручалася па трох намінацыях: праваабаронца года, адвакат года і журналіст года. У 2016 годзе на змену «Адвакату года» прыйшла намінацыя «Грамадская кампанія ці ініцыятыва года».
У 2023 годзе Аргкамітэт заснаваў новую, чацвертую намінацыю «Праваабарончая салідарнасць». Гэтая намінацыя дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу, і ў той самы час узнагародамі ў іншых намінацыях адзначыць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, якія працягваюць дзейнасць на карысць беларускага грамадства. Першым пераможцам у новай намінацыі стала Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Берасця. Яна была затрыманая 3 студзеня 2021 года, атрымала два гады калоніі.