• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спыніў працу сэрвіс «Письмо.бел»

    Перастаў працаваць сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволенным «Письмо.бел», заўважыла «Вясна».

    Спыніў працу сэрвіс «Письмо.бел»

    Ён перастаў адкрывацца ў Беларусі і за межамі краіны.

    12 лістапада 2024 года суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў сайт ініцыятывы «Письмо.бел», а таксама яе старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    «Письмо.бел» афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя, у якой была дамова з «Белпоштай». Сэрвіс быў створаны у 2018 годзе для спрашчэння адпраўкі лістоў і паштовак зняволеным у Беларусі. Карыстальнікі маглі праз вэб-сайт сфарміраваць тэкст, прыкласці фатаграфіі, выбраць паштоўку і аплаціць адпраўку. Толькі частка лістоў адрасавалася палітвязням, асноўнымі атрымальнікамі былі шараговыя зняволеныя.

    Праваабаронцы нагадваюць, што адправіць ліст ці паштоўку за краты дагэтуль можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці.

    Таксама можна дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці