• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Instagram-акаўнты «Позірка», БАЖ і журналіста Алеся Ляўчука

    Увечары 10 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе судовых рашэнняў папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Instagram-акаўнт БАЖ

    У пералік «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» трапіў Insta­gram-акаўнт baj.media.by (ідэнтыфікатар instagram.com/baj.media.by). Рэсурс прызнаны «экстрэмісцкім» 9 снежня, адпаведнае рашэнне прыняў суд Савецкага раёна Мінска.

    Таксама 9 снежня суд Савецкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкім»  Insta­gram-акаўнт з назвай pozirk_online (ідэнтыфікатар instagram.com/pozirk_online).

    Такім чынам Insta­gram-старонка «Позірка» ўжо двойчы «ўганараваная» экстрэмісцкім статусам. Тыдзень таму,  2 снежня, аналагічнае рашэнне  абвесціў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    6 снежня суд Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» асабістую старонку ў Інстаграм брэсцкага журналіста Алеся Ляўчука (ідэнтыфікатар instagram.com/liauchuk). Рашэнне прыняла суддзя Таццяна Жэрко, з адпаведнай ініцыятывай у суд звярнуўся пракурор Ляхавіцкага раёна Ігара Палыка.

    Некалькі дзён таму стала вядома, што супраць Алеся Ляўчука распачатая крымінальная справа паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Журналіста вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі. Падставай з’явіўся допіс Алеся на сваёй старонцы ў Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці