• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі зацвердзілі спіс СМІ, якія прафінансуюць з бюджэту

    Стаў вядомы спіс друкаваных выданняў, якія ў 2025 годзе падтрымаюць з рэспубліканскага бюджэту.

    газеты

    Фота: pexels.com

    У спіс на 2025 год уключылі 21 друкаванае СМІ, паведамляе Міністэрства інфармацыі. Пералік зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 10 снежня 2024 года № 939.

    Асноўнай мэтай гэтых выданняў, адзначае Мініфарм, з’яўляецца «рэалізацыя дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня: азнаямленне грамадскасці з актуальнымі пытаннямі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, функцыянавання сістэмы ідэалогіі, адукацыі, іншых сацыяльных галін краіны».

    Вось якія СМІ будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту:

    • «Алеся»,
    • «Беларускі гістарычны часопіс»,
    • «Бярозка»,
    • «Вместе!»,
    • «Вясёлка»,
    • «Журнал специального назначения»,
      «Звязда»,
    • «Знамя юности»,
      «Зорька»,
    • «Літаратура і мастацтва»,
    • «Маладосць»,
    • «Мастацтва»,
    • «Народная асвета»,
    • «Народная газета»,
    • «Нёман»,
    • «Полымя»,
    • «Родная прырода»,
    • «Рэспубліка»,
    • «СБ. Беларусь сегодня»,
    • «Сельская газета»,
    • «Спортивная панорама».
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці