• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут 45 месяцаў за кратамі

    Журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут вось ужо 45 месяцаў, як знаходзіцца за кратамі. З нагоды салідарнасці з ім і з тысячамі іншых беларускіх палітвязняў у Беластоку прайшла традыцыйная акцыя каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку, піша «Радыё Рацыя».

    у Беластоку прайшла традыцыйная акцыя у падтрымку Анджэя Пачобута

    у Беластоку прайшла традыцыйная акцыя у падтрымку Анджэя Пачобута. Фота: «Радыё Рацыя»

    Анджэй Пачобут быў арыштаваны 21 сакавіка 2021 года. У лютым 2023 быў асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Судовы працэс пачаўся 16 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме. Перад гэтым суд некалькі разоў пераносіўся.

    Анджэя Пачобута абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

    • арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь,

    • арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

    На сёння працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу наваполацкай калоніі.

    Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Ён быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі грамадскай арганізацыі польскай меншасці.

    За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У матэрыяле Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці