• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Аляксандра Чахоўскага асудзілі да 7 гадоў калоніі

    У Брэсцкім абласным судзе 13 снежня вынеслі новы прысуд арт-менеджару і блогеру Аляксандру Чахоўскаму — сем гадоў калоніі і штраф у памеры 800 базавых велічныяў (32 000 рублёў).

    арт-менеджара і блогера Аляксандра Чахоўскага асудзілі да 7 гадоў калоніі

    Аляксандр Чахоўскі. Фота: «Наша Ніва»

    24 чэрвеня 2024 года Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 5000 базавых велічыняў, Вольга Павук — да васьмі гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 2500 базавых велічыняў, Маргарыта Ляўчук — шасці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 800 базавых велічыняў, Ілля Салянкоў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу ў 700 базавых велічыняў, Уладзіслаў Наважылаў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу ў 500 базавых велічыняў. 

    Аляксандра Чахоўскага тады асудзілі за «абразу прадстаўнікоў улады» (арт. 369 КК) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) да трох месяцаў арышту. Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд у той жа суд. Астатнім фігурантам справы прысуд быў пакінуты без зменаў.

    З 10 па 13 снежня 2024 года Аляксандра судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Акрамя арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), яму яшчэ выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 361–1 КК (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем), ч. 1 і 2 арт. 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

    У адпаведнасці з ч. 2 і 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і далучэння дадатковага канчаткова Чахоўскаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 800 базавых велічыняў на суму 32 000 рублёў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці