• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За здымку наступстваў авіякатастрофы ў Актаў арыштавалі блогера

    Казахскі блогер Азамат Сарсенбаеў здымаў месца катастрофы борта Embraer-190 авіякампаніі Azer­bai­jan Air­lines паблізу аэрапорта Актаў. Яго здымкі выкарыстоўвалі сусветныя СМІ.

    Казахскі блогер Азамат Сарсенбаеў арыштаваны за здымкі авіякатастрофы ў Актаў

    Казахскі блогер Азамат Сарсенбаеў. Фота: з сайта kaztag.kz

    Блогер Азамат Сарсенбаеў атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здымку наступстваў авіякатастрофы ў Актаў з выкарыстаннем дрона. Пра гэта ў сацыяльных сетках заявіў ягоны адвакат Айбек Суюндукоў, паведамляе Orda.kz.

    Спадара Сарсенбаева абвінавацілі ў «непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка праваахоўных органаў».

    Адвакат блогера падкрэсліў, што пастанова суда пакуль не ўступіла ў законную сілу, а яго падабаронны збіраецца абскардзіць прысуд. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці