• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навагодні цуд. Беларуса, якога ледзь не прагналі дадому, прытуляць у Польшчы

    — Пашпарт знайшоўся, рашэнне пра наданне статусу бежанца прыйшло на пошту пад самы Новы год, — дзеліцца з чытачамі Еўрарадыё добрымі навінамі беларускі журналіст светлагорскага медыяхолдынгу «Ранак» Андрэй Ліпскі.

    Беларускі журналіст Андрэй Ліпскі / Еўрарадыё

    Сутыкнуўшыся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі, Андрэй быў вымушаны бегчы. Ён прыляцеў у Германію, дзе ў яго жыве дачка ад першага шлюбу, здаўся паліцэйскаму і папрасіў палітычнага прытулку.

    Чакаючы рашэння, журналіст доўга бадзяўся па лагерах для бежанцаў, адкуль яго дэпартавалі ў Польшчу, не вярнуўшы пашпарт. Андрэй некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў легалізавацца на новым месцы. Пасля таго як памежнікі паведамілі, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь, мужчына напісаў апеляцыю, а Еўрарадыё расказала яго гісторыю.

    Цуд пад Новы год

    — Ці то праз шуміху ў СМІ, ці то праз тое, што дапамагала дачка, якая жыве ў Германіі і пісала-тэлефанавала па гэтых маіх былых лагерах, пайшоў нейкі рух, — расказвае Андрэй Ліпскі.  У канцы лістапада ці пачатку снежня мне прыйшоў ліст з польскага Міністэрства замежных спраў пра тое, што мой пашпарт з 19 лістапада перададзены ва ўпраўленне па справах замежнікаў.

    То-бок пашпарт знайшоўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці