• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Petitions.by, Telegram-канал «ГУРНЕВIЧ» і некалькі TikTok-акаўнтаў

    Міністэрства інфармацыі 9 студзеня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго дадалі інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў канцы мінулага і ў першыя дні 2025 года.

    Рэспубліканскі спіс экстрэмісціх матэрыялаў Гурневіч Белсат

    Фота: Fer­nan­do Arcos / pexels.com

    3 студзеня 2025 года суд Партызанскага раёна Мінска абвесціў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Telegram-канал «ГУРНЕВIЧ» (ідэнтыфікатар   t.me/dhurnievic). Канал мае больш за тысячу падпісчыкаў.

    30 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт сайта Petitions.by і «яго аналагі на іншых платформах», як напісана ў дакуменце на сайце Мінінфарма. Да іх суд аднёс

    • старонкі ў сацсетках Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/petitions.by?igsh=NTc4MTIwNjQ2YQ==),
    • Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/petitionsby), Х (ідэнтыфікатар x.com/petitions_by),
    • Telegram-канал з ідэнтыфікатарам t.me/petitions_by,
    • Telegram-чат «Клуб Комментаторов Petitions.by».

    30 снежня суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці залічыў у экстрэмісцкія рэсурсы Tik­Tok-акаўнт «this_is_hrodna» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@this_is_hrodna). Гэта відэаканал рэгіянальных навін, які і раней прызнавалі «экстрэмісцкім», але тады ён меў іншую назву.

    Той самы суд 30 снежня прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» і Tik­Tok-акаўнт «belsat¬_l» з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@belsat-_l. А таксама лагатып акаўнта, які, паводле апісання на сайце ведамства, уяўляе сабой геаметрычную кампазіцыю з ромбаў чорнага і белага колераў.

    «Варта адзначыць, што менавіта ў такім напісанні ў «Белсата» няма акаўнта. Магчыма, гаворка вядзецца пра belsat_l, але ў спісе Мінінфармацыі адрозніваецца і прадстаўленая ўладамі спасылка», — тлумачыць belsat.eu.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці