• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі блакавалі доступ да YouTube і сацсетак

    Відэахостынг YouTube перастаў працаваць у Беларусі прыкладна а 1.30 ночы 10 студзеня, піша motolko.help. Пасля сталі паступаць паведамленні, што не адкрываюцца некаторыя сайты, мэсанджары і сацсеткі, у тым ліку Telegram і Tik­Tok.

    У Беларусі блакавалі доступ да YouTube і сацсетак

    Фота: pexels.com

    У Беларусі ўначы блакавалі доступ да YouTube, Twitch і Dis­cord. Па інфармацыці motolko.help, гэта назіралася ва ўсіх правайдэраў (А1, МТС, Life і ByFly).

    Таксама былі праблемы з доступам да Telegram, Insta­gram, Viber і Tik­Tok, сэрвісаў Google. Не адкрываліся некаторыя сайты. Карыстацца імі можна было толькі праз VPN.

    Белтэлекам 9 студзеня паведамляў, што будзе з 00:00 да 07:30 праводзіць работы на сетцы перадачы даных: «магчыма абмежаванне доступу да паслуг сеткі перадачы даных для абанентаў горада Мінска, Гомеля і Гомельскай вобласці».

    Але не працавалі дзясяткі сэрвісаў па ўсёй краіне, а не толькі ў Мінску і Гомелі.

    У Беларусі блакавалі доступ да YouTube і сацсетак

    Выява: motolko.help

    А трэцяй гадзіне ночы доступ да інтэрнэту пачаў аднаўляцца.

    Апошні раз у Беларусі падобныя праблемы былі ў навагоднюю ноч. Тады блакавалі YouTube, у некаторых гарадах інтэрнэт не працаваў цалкам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці