• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр фотакарэспандэнт з Брэстчыны Аляксей Ганчук

    Журналіст, фатограф і паэт Аляксей Ганчук памёр 9 студзеня 2025 года. Праз тыдзень яму споўніўся б 71 год. Сумную навіну пра сябра БАЖ паведаміла «Суполка беларускіх пісьменнікаў». 

    Памёр былы фотакарэспандэнт газеты «Брестский вестник» Аляксей Ганчук

    Аляксей Ганчук

    Аляксей Іванавіч нарадзіўся 17 студзеня 1954 года ў вёсцы Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Тэвельскую пачатковую школу, затым працягнуў вучобу ў Стрыгаўскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў сямі кіламетрах ад дома.

    Яшчэ ў дзяцінстве Аляксея захапіла фатаграфія. Першыя ўрокі ён браў у мясцовага  фатографа-аматара.

    Пасля дзевяці класаў яны з братам Дзмітрыем уладкаваліся ў ПМК грузчыкамі. Атрымаўшы першы ў жыцці заробак, хлопчык купіў фотаапарат «Змена».

    Падчас службы ў арміі, якую спадар Ганчук праходзіў у Мінску, хлопец скончыў школу ваенных карэспандэнтаў пры Доме афіцэраў. 

    Вярнуўшыся з арміі дадому, знайшоў працу фатографам на камбінаце бытавога абслугоўвання ў Жабінцы. З 1982 года пачалася яго журналісцкая кар’ера: Аляксей прыйшоў на пасаду карэспандэнта жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». Працуючы ў раёнцы, пачаў пісаць вершы на роднай мове.

    Яшчэ Аляксей Іванавіч быў фотакарэспандэнтам маларыцкай раёнкі «Голас часу», абласной газеты «Народная трыбуна», абласной газеты «Бресцкі веснік», фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет.

    У 1990‑м спадар Ганчук скончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў.

    За дзесяцігоддзі ў фотажурналістыцы Аляксей Іванавіч правёў шматлікія персанальныя фотавыставы, удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх фотаконкурсах, дзе неаднаразова атрымліваў дыпломы. Яго прызнавалі лепшым фотакарэспандэнтам Брэсцкай вобласці за 2013 і 2015 гады.

    Аляксея Ганчука пахавалі ў Жабінцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці