• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агнешка Рамашэўская-Гузы. Яна стварыла «Белсат». ВІДЭА

    Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». На Радыё Свабода выйшла вялікае відэаінтэрв’ю, у якім журналіст Дзміртый Гурневіч раскрывае Рамашэўскую з іншага, не зусім звыклага ракурсу.

    Агнешка Рамашэўская-Гузы пра погляды і палітыку

    Агнешка Рамашэўская-Гузы. Крыніца фота: facebook.com/hurnievic

    «Запісаў вялікую гутарку з Агнешкай Рамашэўскай, — піша ў Face­book Дзмітрый Гурневіч. — Не пра Белсат. Пра яго там толькі першае пытанне. Гаварылі мы пра яе погляды, якія многія лічаць прычынай звальнення. Што ж там за погляды такія? Яна расказала. Таксама пра сувязі з партыяй «ПіС». Але для мяне самым цікавым быў расповед пра барацьбу польскай апазіцыі з камуністамі ў 1980-ыя»

    Рамашэўская-Гузы — ветэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1980‑я гады. Яна расказвае, як гэтае змаганне адбывалася, ці ёсць у ім паралелі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што сёння Польшча адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасць».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці