• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Завочны суд над экс-супрацоўніцамі TUT.by Лойка, Талкачовай і Ткачэнка пачнецца 4 лютага

    Раней паведамлялася, што судовы працэс пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе 15 ліпеня 2024 года. Суд перанеслі і прызначылі іншую суддзю.

    Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка

    Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка

    Былых супрацоўніц TUT.by — галоўную рэдактарку палітыка-эканамічнага блока TUT.by Вольгу Лойка, рэдактарку аддзела нерухомасці Алену Талкачову і юрыдычную кансультантку Кацярыну Ткачэнка — абвінавачваюць паводле чатырох «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

    • частка 3 артыкула 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы),
    • часта 2 артыкула 243 (у старой рэдакцыі КК — ухіленне ад выплаты падаткаў),
    • частка 1 артыкула 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
    • частка 3 артыкуа 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

    Суддзёй па справе з’яўлялася Валянціна Зянькевіч, якая ў 2023 годзе прыгаварыла галоўрэда TUT.by Марыну Золатаву і гендырэктара ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну да 12 гадоў пазбаўлення волі.

    Зараз весці працэс прызначаная суддзя Алена Шылько, суд над супрацоўніцамі TUT.by будзе завочным, бо абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

    Летам 2024 года, перад меркаваным пачаткам судовага працэсу, Вольга Лойка заявіла «Радыё Свабода», што ў суд у Беларусі, як і для ўдзелу ў працэсе праз скайп, яе не запрашалі.

    «Адносна працэсу мне сказаць няма чаго — не ўдзельнічаю, мяне ніхто не інфармаваў і я адваката не брала. Гэта іхны працэс, не буду ім дапамагаць. Унутры краіны засталося шмат людзей, каму патрэбна юрыдычная дапамога, не буду адцягваць на сябе рэсурсы», — сказала Вольга Лойка.

    Пра высунутыя абвінавачанні Лойка сказала, што не можа «каментаваць трызненні і абсурд, якія не маюць да яе адносін».

    «Да выплаты падаткаў кампаніяй журналіст не мае дачынення, прыхільніцай санкцый я ніколі не была, адпаведна не збіралася да іх заклікаць. Разумею так, што машына рэпрэсій і абсурду проста не можа спыніцца. Але тым відавочней гэта для навакольных людзей. І нават добра, што там няма тармазоў, — хутчэй усё завершыцца», — зазначыла журналістка.

    10 красавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд аштрафаваў на 500 базавых велічынь кожнага паручыцеля Талкачовай і Лойка, якія пакінулі Беларусь пасля вызвалення з СІЗА. Паручыцелямі Талкачовай з’яўляліся палітолаг Яўген Прэйгерман і на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, Лойка — старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

    У кастрычніку 2022 года Золатаву, Чэкіну, Лойку і Талкачову КДБ унёс у пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

    Партал TUT.by быў разгромлены ўладамі ў траўні 2021 года. Частка каманды, якая засталася на волі, вымушана пакінула краіну і ў ліпені 2021-га стварыла праект zerkalo.io. У Беларусі яго кантэнт прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    У чэрвені 2023 года Вольга Лойка заснавала ў эміграцыі аўтарскі медыяпраект Plan B, які асвятляе падзеі ў Беларусі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці