У Беластоку адзначылі дзень народзінаў MostMedia і каворкінга Media Port
Інтэрнэт-рэсурсу MostMedia і каворкінгу Media Port у Беластоку споўнілася 3 гады. З гэтай нагоды заснавальнікі і супрацоўнікі Мost, а таксама іх калегі з іншых беларускіх выданняў Беластока, сябры ды чытачы сабраліся ў каворкінгу, каб разам павіншаваць і адзначыць гэтую падзею.
Каворкінг Media Port распачаў сваю працу ў Беластоку ў студзені 2022 года. Зараз гэта – інтэрнэт-рэсурс MostMedia, некалькі ютуб-праектаў і дзясяткі журналістаў ды грамадскіх ініцыятываў, якія свабодна карыстаюцца пляцоўкаю на працягу ўжо трох гадоў.
Заснавальнік MostMedia Руслан Кулевіч:
— Most жыве, і гэта паспяховы праект, і лічу, што даволі такі знаны сярод беларусаў у Польшчы, і не толькі ў Польшчы. Гэта ўсё дзякуючы нашай камандзе. За тры гады мы вельмі выраслі. Мы маладое медыя, мы толькі пачынаем свой шлях, але, спадзяюся, калі-небудзь станем адным з найважнейшых беларускіх медыяў. І, канешне, наша галоўная мэта — пабудааць мост у Беларусь. <…> Я лічу, што ў нас шмат класных артыкулаў, гайдаў, гісторый людзей. Мы за тры гады сталі такой кнігай скаргаў для беларусаў.
Блогерка Аляксандра Ханевіч:
— З самага пачатку, калі толькі адкрылі Most, я была ўжо тут. Заўсёды заходзіла да хлопцаў, каб яны штосьці параілі, штосьці ім параіць. Вельмі цёплы, добры калектыў.
Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:
— Наш каворкінг — гэта месца, дзе шматлікія фрылансеры могуць працаваць, запісваць праграмы і падкасты. Мы адкрытыя для ўсіх беларускіх журналістаў. <…> Мне ў гэтым месцы вельмі прыемна быць, тут часам бывае нейкі натоўп, шмат народу, шумна, але ў гэтым ёсць нейкі вайб. Абмен досведам рэальна існуе. Рэальна кожны дзень мы дапамагаем калегам, калегі – нам. Ёсць канкурэнцыя паміж намі ўсімі, і гэта добра, калі яна ёсць.
Цалкам рэпартаж слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя