• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як Віктар Малішэўскі «зняў» Эйсманта з эфіра БТ

    Ужо некалькі дзён у эфіры дзяржаўнага тэлебачання не з’яўляецца Іван Эйсмант, а флагманскую праграму «Клуб редакторов», дзе прапагандысты звычайна перамываюць косткі палітычнаму свету, замест яго вядзе кіраўнік праўладнага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў. Як высветлілася, руку да адхілення ад эфіру прыклаў незалежны медыяэксперт Віктар Малішэўскі.

    Як Віктар Малішэўскі зняў Эйсманта з эфіра БТ

    Іван Эйсмант. Скрыншот з сайта Белтэлерадыёкампаніі

    Віктар Малішэўскі распавёў гэтую гісторыю на сваёй старонцы ў Face­book. Вядомы журналіст і медыяэксперт  заўважыў, што яшчэ 23 снежня мінулага года Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала кіраўніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта і галоўнага рэдактара «СБ.Беларусь Сегодня» Дзмітрыя Жука даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

    Згодна з артыкулам 46 выбарчага кодэкса Беларусі, з гэтага моманту Эйсманту і Жуку забаронена весці тэлеперадачы і ўдзельнічаць у асвятленні выбараў праз СМІ.

    У афіцыйных дакументах існуе такая фармулёўка: «Журналістам, службовым асобам сродкаў масавай інфармацыі забараняецца весці тэлепраграмы, удзельнічаць у асвятленні выбараў праз сродкі масавай інфармацыі, калі названыя асобы з’яўляюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты або іх даверанымі асобамі».

    Нягледзячы на забарону, згаданыя асобы заставаліся ў кадры дзяржаўнага тэлебачання, на што Віктар Малішэўскі напісаў скаргу ў Цэнтральную выбарчную камісію.

    Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук

    Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук. Фота: zviazda.by

    На гэты зварот прыйшоў афіцыйны адказ. «Прынята да ўвагі», — адказалі Віктару.

    Эйсмант з Жуком пасля гэтага з экранаў тэлебачання зніклі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці