• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійскія незалежныя медыі масава выдаляюць матэрыялы фрылансеркі з Татарстана. Падазраюць, што яна выдумляла гісторыі і героеў

    Журналістка пад псеўданімам Асія Нясоевая тры гады пісала для незалежных расійскіх медыяў. Яна апублікавала больш за 30 артыкулаў у такіх выданнях, як «Медуза», «Холод», «Новая газета», «Важные истории», «Idel.Реалии» (праект «Радио Свобода») і іншых. Зараз журналістку абвінавачваюць у фальсіфікацыях, а вядомыя СМІ масава выдаляюць яе матэрыялы.

    смі выдаляюць публікацыі фрылансеркі Асіі Нясоевай

    Фота: J. Kel­ly Brito / pexels.com

    Пра непрыемную гісторыю ў расійскіх СМІ публічна стала вядома 21 студзеня 2025 года падчас стрыма журналіста Алега Кашына. Ён заявіў, што буйныя выданні выдаляюць артыкулы фрылансеркі з Татарстана Асіі Нясоевай, але пры гэтым «храняць кансалідаванае маўчанне».

    Вядома, што за тры гады Асія Нясоевая апублікавала ў розных расійскіх СМІ 33 вялікія матэрыялы. Тры разы яе працы намінавалі на вядомую прэмію «Редколлегия». У сваіх артыкулах 21-гадовая фрылансерка часта пісала пра вайну ва Украіне, а таксама ўзнімала іншыя негатыўныя для расійскай улады тэмы.

    Так, адну з самых гучных гісторый падборку апошніх паведамленняў салдат перад гібеллю апублікаваў «Холод». Вялікі матэрыял пра тое, як расіянка шукае без вестак зніклага мабілізаванага мужа, выпусціла выданне «Дискурс». У «Новой газете Европа» выйшаў рэпартаж пра будні туберкулёзнага дыспансера, дзе Нясоевая нібыта працавала тыдзень як санітарка.

    22 студзеня рэдакцыя «Холода» выдала артыкул, у якім падрабязна распавяла, чаму выдаліла матэрыял Нясоевай пра апошнія паведамленні загінулых расійскіх вайскоўцаў. Паводле «Холода», рэдакцыя выявіла фальсіфікацыі фактаў і дакументаў, пасля чаго звярнулася да іншых СМІ, якія працавалі з журналісткай.

    Супрацоўнікі розных медыяў пачалі абмяркоўваць паміж сабой сітуацыю. Аказалася, што пытанні з фактчэкінгам да журналісткі ўзнікалі і раней, але рэдактары давяралі Нясоевай, бо ў яе былі добрыя рэкамендацыі і вялікі спіс публікацый у вядомых СМІ.

    Зараз артыкулы Нясоевай у незалежных расійскіх медыях часткова выдаленыя. Рэдакцыі тлумачаць, што ўзніклі сумневы ў дакладнасці матэрыялаў і выбачаюцца перад чытачамі.

    Журналістку з Татарстана Асію Нясоевую абвінавачваюць у фальсіфікацыях

    Зварот да чытачоў на сайце «Медузы». Скрыншот: БАЖ

    Аднак не ўсе артыкулы Нясоевай з’яўляюцца фэйкавымі. Напрыклад, «Важные истории» падкрэсліваюць, што ўпэўненыя ў публікацыі пра расстрэл салдата тэрміновай службы ў Курскай вобласці – дадаткова гэтую гісторыю пацвярджалі Astra і «Медиазона».

    «Медиазона» піша, што таксама атрымлівала ад Асіі Нясоевай прапанову для публікацый і некаторыя факты з яе матэрыялу пасля знайшлі пацверджанне. Але рэдакцыя адмовіла аўтарке, бо ўзніклі пытанні да метадаў збору інфармацыі. «Хутчэй за ўсё, частка сабранай фактуры была невыдуманай», адзначае «Медиазона».

    Сама Нясоевая ў каментары «Холоду» заявіла, што фальсіфікавала толькі тую частку інфармацыі, якая тычылася персанальных дадзеных яе герояў і крыніц.

    «Если бы я реально везде бы * [обманывала], то я бы вообще бы нехеровый процент брала бы с ФСБ. За то, что я разрушаю систему либеральных СМИ изнутри. У меня была бы полка с нишевой парфюмерией», — сказала яна.

    Адначасова выданне RTVi, якому журналістка дала каментар пад уласным імём, сцвярджае, што яна пацвердзіла публікацыю выдуманых гісторый і патлумачыла гэта тролінгам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці