• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кітайскі чат-бот DeepSeek стаў канкурэнтам ChatGPT, але для медыяў ён можа быць небяспечным

    Стартап DeepSeek з Кітая выпусціў мадэль штучнага інтэлекту, якую ўжо назвалі «забойцай Chat­G­PT». Яна можа перасягнуць па параметрах амерыканскія аналагі, пры гэтым з’яўляецца таннейшай за іх.

    Прыкладанні Deepseek і Chat­G­PT. Фота: Reuters

    З’яўленне кітайскага чат-бота ужо выклікала глабальны абвал на IT-рынку. Больш за ўсіх пацярпела яшчэ нядаўна самая дарагая кампанія ў свеце Nvidia, піша Reuters. 

    Так, усяго за адзін дзень кошт акцый Nvidia на амерыканскай тэхналагічнай біржы NASDAQ упаў больш чым на 17%. У выніку кампанія перастала быць самай дарагой у свеце, прапусціўшы наперад Apple і Microsoft.

    Напярэдадні абвалу акцый Nvidia новы кітайскі чат-бот DeepSeek абагнаў Chat GPT па загрузках у App­Store. Гэта адбылося пасля таго, як DeepSeek прадставіў абноўленую мадэль ШІ. Па словах стваральнікаў, яна пераўзыходзіць Chat­G­PT па ўсіх асноўных параметрах.

    Спецыялісты адзначаюць, што DeepSeek, у адрозненні ад Chat­G­PT, дае абгрунтаванне сваіх адказаў на запыты карыстальніка. Акрамя таго, кітайскі чат-бот мае просты інтэрфейс і зручныя мабільныя прыкладанні. Пры гэтым паведамляецца, што выдаткі на яго распрацоўку аказаліся значна ніжэйшымі, чым на стварэнне Chat­G­PT. 

    Аднак у новага чат-бота ёсць і мінусы. На іх звяртае ўвагу аўтар тэлеграм-канала пра ШІ ў медыях Easy AI Дзмітрый Смірноў, які ўжо пратэставаў DeepSeek.

    Напрыклад, у апошні тыдзень кітайскі чат-бот пачаў падтарможваць — верагодна, з‑за вялікага наплыву карыстальнікаў. Пакуль што ў ім няма магчымасці генераваць карцінкі. Рэжым «пошуку ў інтэрнэце» часам падвісае, а без яго веды мадэлі абмежаваныя канцом 2023 года. Здараюцца і галюцынацыі.

    Чат-бот, як звяртае ўвагу Дзмітрый Смірноў, збірае інфармацыю, якую загружаюць карыстальнікі, і захоўвае яе «на надзейных кітайскіх серверах». Аднак галоўная небяспека, паводле спецыяліста, складаецца ў тым, што кітайская мадэль ШІ цэнзуруе адказы. Напрыклад тыя, што тычацца кітайскай гісторыі і палітыкі.

    «Як я зразумеў са свайго досведу, цэнзуры амаль няма, калі задаеш пытанні на рускай мове, але шмат, калі на англійскай. Але тым не менш яна тут ёсць і незразумела, што зацэнзуравана яшчэ апроч «кітайскіх пытанняў», — піша Дзмітрый Смірноў.

    Цэнзура — гэта вельмі дрэнны паказчык, таму такі чат-бот не можа быць працоўным інструментам для рэдакцый СМІ, робіць вывад спецыяліст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці