• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перазапусціўся незалежны канал пра беларускую навуку

    Нядаўна Telegram-канал «De fac­to. Беларуская навука» перажыў перазапуск. Цяпер ён аператыўна паведамляе пра свежыя даследаванні і адкрыцці, звязаныя з нашай краінай.  

    тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука»

    «De fac­to. Беларуская навука» быў заснаваны ў ліпені 2022 года.

    Ён піша пра значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой — з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны, а таксама пра навіны супольнасці.

    Заснавальнікі канала распавядаюць, напрыклад, пра тое, як вядомы беларускі хімік Сяргей Касцюк пакінуў БДУ і далучыўся да Парыжскага інстытута малекулярнай хіміі. Ці як прафесар Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі з Гомеля Анатоль Злотнікаў надрукаваў даследаванне, у якім прыйшоў да высновы, што «значным фактарам зніжэння нараджальнасці ў Беларусі сталі рашэнні суб’ектаў кіравання». Або пра гісторыю стварэння малавядомага партрэта Міхала Радзівіла, якую вынайшла гісторык Наталля Сліж.

    «De fac­to» адсочвае і публікацыі замежных навукоўцаў, звязаныя з Беларуссю. Напрыклад, яны пішуць, як на памежжы літоўская мова саступае беларускай, чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920‑х, а таксама чаму Беларусь не можа атрымаць статус кансультацыйнага боку ў Дамове аб Антарктыцы, нягледзячы на валоданне сваёй станцыяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці