• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    150 экзэмпляраў спецвыпуска “Народнай волі” разышліся ў Віцебску за паўгадзіны

    У Міжнародны дзень свабоды прэсы віцебскія журналісты і грамадскія актывісты раздавалі мінакам спецвыпуск газеты.

    Хуткасны рэкорд каля “Еўраопта”

    Сябра ГА “БАЖ” Алена Шабуня разам з актывісткамі БХД Таццянай Севярынец і Аленай Захаравай раздалі 150 экзэмпляраў  “Народнай волі” літаральна за паўгадзіны на Маскоўскім праспекце каля крамы “Еўраопт”. Было шмат мінакоў, і амаль ніхто не адмаўляўся. У тым ліку пакупнікі з суседняй Расіі, якія прыехалі па танныя беларускія прадукты.

    Паводле Таццяны Севярынец, быў толькі адзін негатыўны водгук: “Уберите этот ваш белорусский бред”. Прыезджыя ці тутэйшыя жыхары не ўпадабалі “Народную волю”, распаўсюдніцы разбірацца не сталі.  

    Асабісты рэкорд Барыса Хамайды

    У цэнтры горада, каля “сіняга дому”, газету раздаваў мінакам найстарэйшы віцебскі апазіцыянер і даўні распаўсюднік незалежных СМІ Барыс Хамайда. 150 нумароў спецвыпуска за паўтары гадзіны — яго асабісты рэкорд.

    Спадар Хамайда заўжды праяўляе салідарнасць з ГА “БАЖ”, бо дагэтуль, паводле ягонага прызнання, застаецца журналістам. У 1990‑я ён быў рэдактарам газеты “Выбар”, якую пасля зачынілі гарадскія ўлады. Але, на ягоную думку, сапраўдная ўлада ў грамадстве заўжды належыць прадстаўнікам СМІ. “Толькі яны здольныя ўплываць на меркаванні людзей, выхоўваць іх вольнымі  і выкрываць падман, гаворачы і пішучы праўду”, — перакананы распаўсюднік незалежнай прэсы.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці