16 лістапада ў Мінску пачалі судзіць журналістку Вольгу Радзівонаву
16 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 10:30 раніцы 16 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Вольгу Радзівонаву вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару. Ёй пагражае да 6 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі. Весці працэс будзе суддзя Вера Галаўкова.
Вольгу Радзівонаву абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:
- частак 1 і 2 артыкула 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў;
- артыкула 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» — караецца арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу;
- часткі 1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» — караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
- часткі 1 артыкула 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — караецца штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.
Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.
30 кастрычніка 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітычнай зняволенай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналісту-палітвязню Ігару Карнею дадалі яшчэ 10 месяцаў пазбаўлення волі
13.12.2024
Палітзняволены блогер Аляксандр Ігнацюк адбывае прысуд у Наваполацку
20.08.2024
З’явілася новае беларускае рэаліці-шоу: модныя фатографы паказваюць унутраную кухню сваіх фотасесій
24.01.2024
Крымінальную справу супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча перадалі ў суд
22.02.2024