• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    16 студзеня ў Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

    У Беластоку 16 студзеня ў 18.00 каля беларускага консульства адбудзецца акцыя салідарнасці з журналістам, актывістам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам. Пікет прымеркаваны да пачатку суда над палітзняволеным журналістам, што мусіць распачацца ў гэты дзень у Гродзенскім абласным судзе.

    “Акцыю арганізуюць Падлясскае аддзяленне Таварыства Wspól­no­ta Pol­s­ka і актывісты незалежнага Саюза палякаў Беларусі. Гэтыя арганізацыі на працягу доўгага часу арганізуюць штомесячныя акцыі салідарнасці з Анджэем у Беластоку. Новай акцыяй яны хочуць выказаць сваё стаўленне да сітуацыі з яго зняволеннем і выказаць падтрымку Анджэю і тысячам іншых палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі”, — кажа ў каментары службе маніторынгу БАЖ журналіст-фрылансер Ян Роман.

    Паводле яго слоў, ужо вядома, што плануюць прысутнічаць дэпутат польскага сейма Роберт Тышкевіч, беларускія праваабаронцы, калегі і знаёмыя Анджэя, якім ёсць што сказаць пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі. Запрашэнне на акцыю дасланае ў гарадскую адміністрацыю.

    Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць у “распальванні варожасці”,  “рэабілітацыі нацызму”, а таксама ў закліках да санкцый. У кастрычніку 2022 года КДБ унёс журналіста ў “спіс тэрарыстаў”.

    Анджэю некалькі разоў прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але ён адмовіўся. Цяпер журналіста ўтрымліваюць у СІЗА гродзенскай турмы №1. Паводле высунутых абвінавачанняў яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

    Чытайце яшчэ:

    Президент “Радио Свобода” Джейми Флай: “Мы вернемся в Минск и снова откроем там бюро. Это вопрос времени”

    TUT.BY: как появилось и как было разгромлено главное медиа в Беларуси

    Дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» вярнуўся да чытачоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці